За чатыры месяцы бягучага года ў Віцебскай вобласці судамі было разгледжана 13 адміністрацыйных спраў па артыкуле 24.40 КаАП РБ (Невыкананне ваенна-транспартнага абавязку), а мінулым годзе такіх разглядаў было толькі дзевяць. Аналіз судовых пастаноў паказаў, што рэгіянальнымі “лідзерамі” па колькасці выпадкаў "транспартнага ваеннага сабатажу" з'яўляецца прадпрыемствы Міёрскага раёна.

Кватэра ў гэтым горадзе амаль на 90 % даражэй раўназначнай, чым у суседніх раёнах, у тым ліку Полацкім. Як піша сайт braslav-star.by, прычына ў турыстычным статусе горада.

Мясцовая раёнка «Кліч Радзімы» падала гэтую падзею так, што гэта быццам кажа пра скаардынаваную і аператыўную дзейнасць мясцовай улады, кіраўніцтва арганізацый раёна ў вырашэнні пытанняў жыццядзейнасці грамадзян.

Праз мясцовую раённую газету і яе сайт “Лепельскі край” яны тлумачаць лепяльчанам, як трэба паводзіць сябе пры тэрарыстычнай пагрозе. Парады дае ўчастковы інспектар Лепельскага РАУС Аляксей Лаўрыненка.

Пра ўрачыстае мерапрыемства да Дня перамогі, якое зладзілі ў віцебскім дзіцячым салку №14 «Верасок», распавяла газета «Витьбичи». Дашкольнікаў апранулі ў «вайсковую» форму, запрасілі да іх ўдзельнікаў вайскова-патрыятычнага клуба і кінолага з сабакам, накармілі «салдацкай кашай». Адным словам, усе належныя атрыбуты святкавання прысутнічалі, у тым ліку абавязковы ўдзел ветэрана – Льва Мікалаевіча Ягорава. Газета падкрэслівае ягоны ветэранскі статус, але маніпулюе сапраўднымі звесткамі, фактычна падманвае чытачоў.