Больш за 800 выпадкаў парушэння бяспекі працы выяўлена летась на Лепельшчыне
Міжнародная арганізацыя працы адзначыла 28 красавіка Сусветны дзень аховы працы ў мэтах садзейнічання прадухіленню няшчасных выпадкаў і прафесійных захворванняў на працоўных месцах ва ўсім свеце. У сувязі з гэтай датай сайт лепельскай раёнкі lepel-kraj.by надрукаваў артыкул, дзе паведаміў дадзеныя пра выпадкі парушэнняў бяспекі працы ў раёне і ўвогуле па Беларусі.
Маламерныя судны павінны прайсці тэхагляд. Інакш браслаўскія ўлады пагражаюць штрафамі
У мэтах забеспячэння бяспекі пры эксплуатацыі маламерных судоў у навігацыйны перыяд суднаўладальнікі абавязаны своечасова паклапаціцца аб тэхнічным стане сваіх маламерных судоў і прайсці іх тэхнічны агляд на тэрытарыяльным участку Дзяржаўнай інспекцыі па маламерных судах (ДІМС). Зазначыў дзяржаўны інспектар Браслаўскага ўчастка ДІМС Мікалай Сільчонак.
Па скарзе грамадзян улады заблакавалі антынавуковы медыцынскі опус
Днямі на інтэрнэт-платформе «Зручны горад» з'явілася петыцыя №5840, у якой мясцовыя актывісты прасілі чыноўнікаў Міністэрства аховы здароўя прыбраць антынавуковы артыкул з сайта Наваполацкай Цэнтральнай гарадской бальніцы, у якім сцвярджаецца аб наяўнасці прамой залежнасці «звышздольнасцяў» чалавека ад групы крыві. На думку складальнікаў петыцыі Міністэрства аховы здароўя Беларусі не прызнае наяўнасць медыумаў і празорцаў навукова даказаным фактам.
Грамадскасць перамагла: жылы квартал у двары віцебскай шматпавярхоўкі будаваць не стануць
Жыхары дамоў №12 і №12/1 па праспекце Будаўнікоў 13 красавіка даведаліся пра тое, што ў двары іх дома хочуць збудаваць квартал з трох пяціпавярховых дамоў, спраектаваных штучным інтэлектам і групай маладых архітэктараў. Іх спавясцілі пра гэта аб'явамі на пад'ездах, хаця афіцыйнага грамадскага абмеркавання гарвыканкам не абвяшчаў. Ідэя наконт «ушчыльнення», а па сутнасці, пазбаўлення прыдамавой тэрыторыі, мясцовым жыхарам катэгарычна не спадабалася. Яны стварылі ініцыятыўную групу і напісалі 8 зваротаў у розныя інстанцыі, сабраўшы пад імі подпісы.
Браслаўчане скардзяцца на ржавую ваду з пахам смуроду. Праблема існуе ўжо некалькі год
Ужо некалькі гадоў запар браслаўчан хвалюе якасць вады, якая цячэ з кранаў у іх дамах і кватэрах. Апошнім часам да скарг на перыядычна ржавую і з прымешкамі ваду дадаліся прэтэнзіі да смуроднага паху. Піша сайт braslav-star.by.