Ці можа чалавек з псыхічнымі парушэньнямі знайсьці працу ў Віцебску, каб жыць самастойна і адчуваць сябе паўнавартасным грамадзянінам? На гэтае пытаньне спрабавалі адказаць удзельнікі круглага стала, які адбыўся 14 сакавіка ў Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўваньня насельніцтва Першамайскага раёну Віцебску.

7 сакавіка судзьдзя Віцебскага абласнога суду Андрэй Прэйс разгледзеў скаргу кіраўніка грамадзкай ініцыятывы “Хайсы” Яна Дзяржаўцава на рашэньне суду Віцебскага раёну. Месяц таму судзьдзя Натальля Трацьцякова абвінаваціла грамадзкага актывіста ў самавольным пахаваньні чалавечых парэшткаў у месцы, не прадугледжаным для такіх мэтаў заканадаўствам (артыкул 23.43 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях), і аштрафавала яго на пяць базавых велічыняў.

26 кастрычніка Віцебскі абласны суд разгледзеў пазоў ААТ «Полацак-Шкловалакно» да першаснай прафсаюзнай арганізацыі Свабоднага прафсаюзу беларускага аб прызнаньні яе рашэньня правесьці страйк незаконным.

Ці варта беларускім жанчынам забіваць мужчын і захопліваць старажытныя замкі дзеля таго, каб заявіць пра свае правы?.. Падчас літаратурнай імпрэзы з удзелам вядомых беларускіх і нарвэскіх аўтараў гаворка вялася ня толькі пра прыгожае пісьменства, але і пра беларускі сэксізм. Сустрэча прайшла ў віцебскай краме “Князь Вітаўт” 19 кастрычніка.

У Полацку 20 верасьня ў гарадзкім судзе старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала праводзіў выязны прыём грамадзян. На прыём запісалася 12 чалавек па пытаньнях, што ўваходзяць у кампэтэнцыю суду. Старшыня вёў прыём цягам дзьвюх гадзін – у сярэднім выходзіла па 10 хвілін на наведвальніка. Папярэдні прыём у Полацку Валянцін Сукала праводзіў у 2015 годзе.