Праваабаронца Валер Місьнікаў ня змог дамагчыся ад дзяржавы справядлівай аплаты за спажытую энэргію для дачнікаў, якія пражываюць па-за горадам падчас дачнага сэзону.

Жыхарам Воршы, якія прасілі аднавіць абвяшчэньне прыпынкаў у аўтобусах на беларускай мове, кіраўніцтва аўтапарку даслала адказ. Сэнс адказу такі: «Беларускамоўныя абвесткі – ня наш клопат».

Віцебскі абласны суд пацьвердзіў рашэньне Полацкага суду, які раней адмовіўся разглядаць па сутнасьці пытаньне наконт дыскрымінацыі рабочых. 16 лістапада судовай калегіі хапіла дзесяці хвілін, каб адмовіць у задавальненьні скаргі былому рабочаму заводу «Полацак-Шкловалакно» Віктару Стукаву, які патрабаваў разгледзець у судзе факт дыскрымінацыі з-за яго ўдзелу ў свабодным прафсаюзе.

У Віцебскім абласным судзе 16 лістапада будзе разгледжаная скарга наконт пытаньня прызнаньня факту дыскрымінацыі ў працоўных адносінах. Раней суд Полацку адмовіўся прызнаваць факт дыскрымінацыі ў дачыненьні да былога рабочага ААТ «Полацак-Шкловалакно» Віктара Стукава за ўдзел у Свабодным прафсаюзе, на гэтае рашэньне і пададзеная скарга ў Віцебск.

Актывісты Свабоднага і Незалежнага прафсаюзаў Полацкага рэгіёну ўзялі ўдзел у сэмінары Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) 13 і 14 траўня ў Менску. Экспэрты МАП сабралі разам актывістаў дэмакратычных прафсаюзаў і прафсаюзаў ад ФПБ, а таксама прадстаўнікоў працадаўцаў і ўрадавых чыноўнікаў.