У Віцебску 7-га лістапада запланавана ўрачыстае адкрыццё бюста Леніна
Бетонны бюст вырабу 1969г. з’явіцца каля паліклінікі №4, якая носіць імя Леніна. Калісьці падобны артаб’ект тут ужо быў, але ўночы з 4 на 5 жніўня 1994-га году яго пашкодзілі невядомыя асобы. Аднаўляць бюст не сталі, бо ідэі правадыра сусветнага пралетарыяту, дый памяць пра яго самога ўжо не ўяўляліся абсалютнымі каштоўнасцямі на мяжы ХХ і ХXІ стагоддзяў. І вось больш як праз 25 гадоў мясцовыя ўлады вырашылі, што Ленін каля паліклінікі ягонага імя проста неабходны. Меркаваннямі гараджан, як і зазвычай, улады не пацікавіліся.
Праводзіны ў войска на новы лад: з кілбасой і БРСМам
Даўно адышлі ў мінулае камсамольскія вяселлі, калі сямейную ўрачыстасць спрабавалі замяніць чымсьці больш адпаведным для "будаўнікоў камунізму". Але на Аршанскім мяса-кансервавым камбінаце вырашылі запачаткаваць новую традыцыю ў падобным стылі. Навабранцу Дзмітрыю Малашэўскаму зладзілі праводзіны ў войска з удзелам адміністрацыі прадпрыемства і прадстаўнікамі БРСМ. Мяркуючы па тым, што імпрэза сталася нагодай для артыкула ў абласной газеце, арганізатары прэтэндуюць на арыгінальнасць і... "галачку" у графе" патрыятычнае выхаванне моладзі".
ЛДПБ распачала ў Віцебску серыю канферэнцый «патрыятычных сіл Беларусі»
«На витебской земле стартуем неспроста, потому что это такая земля, где надо все начинать», – шматзначна, але мала ўцямна заўважыў старшыня ЛДПБ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Алег Гайдукевіч. Шэраговыя віцябляне пра такую ініцыятыву нават не чулі, хаця, паводле БЕЛТА, Гайдукевіч сустракаўся «з актывістамі з усёй Віцебскай вобласці». Галоўнай задачай для ўсіх палітычных партый Гайдукевіч назваў падтрыманне міра і адзінства, бо «сейчас не лучшее время спорить, кто больше патриот Беларуси».
Жыхар Віцебску апазыцыйны палітычны дзеяч Сяргей Каваленка правёў пікет у Варшаве
Палітык-радыкал Сяргей Каваленка 4 кастрычніка каля амбасады Літвы ў Варшаве правёў масавае мерапрыемства, дазволенае польскімі ўладамі. Падчас акцыі ён зачытаў тэкст петыцыі, у якой была дадзена характарыстыка бягучай палітыкі ўрада Літвы ў адносінах да некаторых прадстаўнікоў эмігранцкіх колаў. У выніковай частцы сваёй заявы, ад імя ЛітоўскаБелаРускага Народа, Каваленка высунуў 12 жорсткіх патрабаванняў літоўскім уладам. Тэкст петыцыі прыводзіцца ніжэй.
Фонд Талая плануе аздаравіць у Беларусі больш за тысячу дзяцей з Данбаса
Зараз з удзелам ураджэнца Оршы заснавальніка і кіраўніка Дабрачыннага фонду паралімпійца Аляксея Талая ў санаторна-курортных установах Мінскай вобласці адпачываюць 350 дзяцей з Данбаса. Усяго пры фінансавай падтрымцы Саюзнай дзяржавы фонд плануе ў верасні-кастрычніку прывесці з акупаваных украінскіх тэрыторый у Беларусь 1050 чалавек. У чэрвені Талая ўнеслі ва ўкраінскую базу інфармацыйнага рэсурса «Міратворац». На гэтым сайце публікуюць дадзеныя тых, хто датычны да расейскай вайсковай і гібрыднай агрэсіі супраць Украіны.