Віцебская прапагандыстка «русского мира» выступае за вынішчэнне беларускай мовы на шыльдах і ўказальніках
Пра неабходнасць «вярнуць на ўказальнікі рускую мову» сустаршыня аргкамітэту руху «Гражданское согласие» Эльвіра Мірсалімава заявіла ў інтэрв’ю інфармацыйнай агенцыі REGNUM. Крыху раней у сацыяльных сетках яна скардзілася на тое, што яе «прарасейская дзейнасць» не знаходзіць падтрымкі ў беларускім грамадстве. Вырашыўшы тэрмінова прыцягнуць увагу да свае персоны, Эльвіра Мірсалімава далучылася да дыскусіі, якая ўжо месяц як трывае на розных прарасейскіх інтэрнэт-рэсурсах, – пра беларускую лацінку ў інфармацыйна-візуальнай прасторы.
У Рызе пачалі дэмантаваць помнік, супраць зносу якога пратэставалі віцебскія праўладныя структуры
23 жніўня распачаўся дэмантаж помніка савецкім салдатам у рыжскім парку Перамогі. Рашэнне пра знос было прынятае Думай гораду Рыгі яшчэ 13-га траўня. А праз тры дні віцебскія прадстаўнікі ЛДПБ, «Белай Русі» і БРСМ на знак пратэсту зладзілі несанкцыянаваны пікет каля консульства Латвіі. Удзельнікаў несанкцыянаваная масавай акцыі, якія паводзілі сябе агрэсіўна і заміналі руху мінакоў, віцебская міліцыя «не заўважыла»- ніхто не быў пакараны за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Насупраць, рыжская паліцыя затрымала некалькі чалавек з ліку мясцовых прыхільнікаў «русского мира», якія выйшлі пратэставаць супраць дэмантажу помніка.
Чырвоны Крыж апекуе бежанцаў з Украіны і незаконна збірае асабістыя дадзеныя
У Дзень Чырвонага Крыжа стала вядома, што ў Беларусі, пры падтрымцы міжнародных гуманітарных інстытуцый, рэалізуецца шэраг праектаў па аказанні дапамогі бежанцам з Украіны. У гэтых праектах удзельнічаюць работнікі і валанцёры Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.
У Віцебску падчас праваслаўнага фэсту праходзіць дабрачынная акцыя «Дапамога людзям Данбаса»
У абласным цэнтры з 15 па 26 чэрвеня праходзіць пяты праваслаўны фестываль «Радасць». Гандлёвыя павільёны і тэматычныя пляцоўкі разгарнуліся на пешаходнай вуліцы Пушкіна ў гістарычным цэнтры горада. Асобна прадстаўлены стэнд для збору дапамогі жыхарам акупаванага Данбаскага рэгіёну Ўкраіны.
На праваслаўным фестывалі ў Віцебску прапагандуюць нацысцкую сімволіку?
На пляцоўцы каля Пушкінскага маста разгарнуліся павільёны ўдзельнікаў расейска-беларускага праваслаўнага фестывалю «Радасць». Адзін з такіх павільёнаў называецца «Когда мы едины – мы непобедимы!», у ім экспануецца фотавыстава, прысвечаная перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне. На шэрагу тагачасных дакументальных фотаздымкаў, прызначаных для публічнай дэманстрацыі, ёсць выявы свастыкі ды іншай нацысцкай сімволікі. Паводле арт. 19.11 КаАП, за публічнае дэманстраванне падобных выяваў прадугледжаны штраф, грамадскія працы і нават арышт з канфіскацыяй прадметаў правапарушэння.