Прагучалі стандартныя словы пра «ролю Вялікага Кастрычніка ў развіцці сучаснай суверэннай Беларусі» і пра ўнёсак «вялікага Леніна» у будаўніцтва светлай будучыні.
Магчыма, мясцовыя ўлады чакалі, што ўскладаць кветкі да помніка Леніну прыйдзе куды больш людзей, бо апошнімі днямі дзяржаўныя газеты спрабавалі «падагрэць» інтарэс да святкавання. Былі апублікаваныя афіцыйныя віншаванні са стандартнымі фразамі пра тое, што «осень 1917 года кардинально изменила ход мировой истории, ознаменовала начало новой эры человеческого развития, основанной на принципах социального равенства, справедливости и гуманизма. Идеалы революции воодушевили миллионы людей на борьбу за свободу и равноправие», і справаздачы пра «падарункі працоўным». У шэраг «падарункаў» былі залічаны рэканструкцыі мастоў, адкрыццё дома сямейнага тыпу і новай пажарнай часткі, а таксама пераезд на новыя плошчы двух раённых судоў. Але жыхароў Віцебску гэта не надта натхніла на весялосць з нагоды дзяржаўнага свята, якое ў суседніх краінах ужо даўно адмянілі ды забыліся.
Жанна Жалейка