Сапраўды, калі прааналізаваць публікацыі ў дзяржаўных інтэрнэт-выданнях "Віцьбічы” і “Віцебскія весці” за першыя два месяцы 2023 года, то 33 публікацыі, у якіх згадвалася словазлучэнне "Белая Русь" прагледзела 46,6 тыс. жыхароў вобласці. З улікам таго, што ў вобласці пражывае 1104 тыс. чалавек, то цікавасць да стварэння партыі выяўляла толькі 4% жыхароў рэгіёну. А гэты паказчык блізкі да ўзроўню статыстычнай хібнасці.
На прапаганду стваранай партыі былі кінутыя ўсе наяўныя максімальна вялікія арганізацыйныя і фінансавыя рэсурсы. Гэта ўся шматтысячная раць работнікаў ад ідэалогіі і больш за 19 тысяч членаў абласная грамадскай арганізацыя «Белай Русі».
Аднак ім удалося правесці ўсяго толькі 25 устаноўчых сходаў па стварэнні партыі (у тым ліку тры ў абласным цэнтры і адно ў Наваполацку) у якіх прыняло ўдзел усяго толькі 1,5 тыс.чалавек. Т.б. “гара нарадзіла мышыня”.
Георгій Лужын