Перад пачаткам спаборніцтваў камандам прапанавалі даць азначэнне слову «служба». Падлеткі адказалі, што гэтае слова ў іх асацыюецца з такімі паняццямі, як смеласць, доўг Радзіме, жыццястойкасць, актыўнасць, мэтанакіраванасць, вернасць.
Для каманд падлеткаў падрыхтавалі восем іспытаў. Сярод іх – кіданне гранаты, нарад на кухні, падцягванне, біятлон, перацягванне каната ды іншыя.
Таксама быў конкурс па разборцы і зборцы аўтамата і стральбе. Ва ўсіх конкурсах удзельнічалі і дзяўчаты.
Паводле намесніцы дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Наталлі Гагалінскай, пераможцамі сталі ўсе.
У якасці спонсараў гэтай імпрэзы выступілі індывідуальныя прадпрымальнікі Людміла Грэцкая, Дзмітрый Высоцкі, Ігар Нарэйка і Святлана Дабравольская.
Інга Сташэўская