Талачынскі суд аштрафаваў за «распаўсюд экстрэмізму» шматдзетную маці з Талачына
Вінаватай паводле ч.2 арт.19.11 КаАП прызналі Вольгу Кубарскую, маці чацьвярых дзяцей. На яе старонцы ў сацыяльнай сетцы міліцыянты знайшли рэпосты з адной з суполак, прызнаных у Беларуси экстрэмісцкімі. Суддзя Алеся Саян пакарала жанчыну штрафам у памеры 1110 рублёў. Таксама суд пастанавіў канфіскаваць тэлефон Кубарскай.
За «экстрэмізм» улады арыштавалі жыхара Докшыц
Суддзя Докшыцкага раёна Вячаслаў Елісеенка 17 ліпеня пастанавіў арыштаваць на 15 сутак мясцовага жыхара Аляксандра Касцюка, які на думку ўладаў распаўсюджваў у сацыяльных сетках інфармацыйныя матэрыялы экстрэмісцкага зместу.
Валянціну Болбат забралі адседжваць прысуджаныя ёй раней 30 сутак
Грамадскую актывістку з Верхнядзвінска Валянціну Болбат раніцай 31 ліпеня міліцыянты забралі з дому. Яна павінна адседзець прысуджаныя ёй раней 30 сутак, і, хутчэй за ўсё, гэта будзе ў Віцебскім ІЧУ.
За распаўсюд «экстрэмізму» ўлады пакаралі грамадскімі працамі «Лепшага працаўніка транспарту»
Суддзя суда Докшыцкага раёна Вяеслаў Елісеенка за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у сацыяльных сетках пакараў сарака гадзінамі грамадскіх прац кіроўца філіяла «Докшыцыводаканал» Валерыя Шылько, якому ў 2023 годзе ўлады прысвоілі ганаровае званне «Лепшы работнік транспарту».
За падпіску на 7 «экстрэмісцкіх» СМІ жыхара Наваполацка ўлады пакаралі арыштам
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 7 ліпеня пастанавіла арыштаваць на 15 сутак Сяргея Крупкіна. На думку суддзі мужчына вінаваты ў распаўсюджванні "экстрэмізму" ў сацыяльных сетках.