Сям'я аматараў беларускай культуры з Полаччыны апынулася за кратамі на 30 сутак
Алегу Рудакову і ягонай жонцы Вользе прысудзілі па 30 сутак арышту паводле ч.2 арт.19.11 КаАП - за распаўсюд так званых экстрэмісцкіх матэрыялаў. Абодвух затрымалі 24 жніўня ў вёсцы Бяздзедавічы Полацкага раёна - у гэтую вёску некалькі год таму Алег Рудакоў вырашыў вярнуцца з Іркуцку, дзе пражыў 17 гадоў. Ён аднаўляе там сядзібу сваіх продкаў. Пад увагу сілавікоў Алег і Вольга Рудаковы маглі трапіць праз сваю прыхільнасць да беларушчыны. Некалькі год таму сям“я пераехала з Іркуцка ў вёску. Сямейная пара актыўна ўдзельнічае ва ўсіх культурніцкіх фэстах рэгіёна.
Браслаўскія ўлады арыштам на 10 суток пакаралі жыхара беларускай сталіцы
Суддзя суда Браслаўскага раёна Вольга Пракопчык 5 ліпеня пастанавіла арыштаваць на 10 сутак жыхара Мінска Андрэя Круглова якому ўлады паставілі ў віну распаўсюджванне ў сацыяльных сетках "экстрэмісцкіх" матэрыялаў.
Улады арыштавалі пастаўскага распаўсюджвальніка «экстрэмізму» і канфіскавалі ягоны тэлефон
Суддзя суд Пастаўскага раёна Анатоль Карытка 23 чэрвеня за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў арыштаваў на 7 сутак мясцовага 42-гадовага жыхара Дзяніса Цыбульскага. Раней Цыбульскі затрымліваўся ў межах крымінальнай справы за ўдзел у пратэстах у Менску.
На Лепельшчыне папярэджваюць жыхароў пра адказнасць за несанкцыянаванае выкарыстанне паветранай прасторы
Як адзначыла маёр міліцыі Лепельскага РАУС Яўгенія Свідзінская мясцовай раёнцы, у Беларусі пачала абазначацца праблема несанкцыянаванага выкарыстання паветранай прасторы ўладальнікамі (карыстальнікамі) авіямадэляў у межах устаноўленых забароненых зон, а таксама на вышыні, якая перавышае 100 метраў ад узроўню зямлі.
Барыс Хамайда на волі, але без пашпарта
Найстарэйшы віцебскі апазіцыянер адбыў 15-суткавы арышт, прысуджаны яму паводле арт. 24.23 КаАП. Незаконным пікетаваннем Верхнядзвінскі райсуд у асобе суддзі Таццяны Куклінай прызнаў наяўнасць налепкі ў «Пагоняй» у пашпарце Барыса Хамайды. Налепку заўважыў памежнік, які правяраў дакументы на выхадзе з цягніка Полацк-Бігосава. Па яго ініцыятыве 75-гадовы актывіст, які збіраўся ў Бігосаве далучыцца да пешай пілігрымкі ў Росіцу, быў затрыманы і асуджаны.