У раскладзе суда  Першамайскага раёна  Віцебска на 4 сакавіка фігуруе імя і прозвішча  Андрэя Красько - дырэктара ПГУП «Віцебск-МегаТур». На яго складзены два адміністрацыйныя пратаколы - за “несанкцыянаванае масавае мерапрыемства”, якое ён нібыта праводзіў у сацсетках, і за “распаўсюд -экстрэмізму”, таксама ў Інтэрнэт-прасторы. За такое ж правапарушэнне ў гэтым судзе разбіраюцца справы яшчэ двух чалавек.

У два апошнія дні лютага ў аршанскім судзе па ч.2 арт.19.11 КаАП  судзілі 5 чалавек. Іх справы разбірала адна й тая самая суддзя Юлія Вяршыніна - менавіта яна найчасцей разглядае палітычна матываваныя справы - прычым як адміністрацыйныя, так і крымінальныя.

Субота, 22 Люты 2025

7 судоў за адзін дзень

21 лютага ў судах Віцебскай вобласці вырашаўся лёс сама меней 7 чалавек, якіх судзілі за “распаўсюд экстрэмізму”. Сама меней - бо звесткі пра гэтыя суды можна было даведацца з адкрытых крыніц.Як мы ведаем, большасць судоў па палітычна матываваных адміністрацыйных справах не трапляе ў судовыя расклады.

Разгляд справы вядомага ў Віцебску бізнесоўца, распачатай па ч.2 арт.1911 КаАП, анансаваны на 19 лютага. Ен пройдзе ў судзе Чыгуначнага раёна Віцебска. Суддзёй традыцыйна прызначана Кацярына Цыбульская – пераважна ёй у гэтым судзе аддаюць на разгляд палітычныя «адміністратыўкі».

9 лютага ў судзе Оршы і Аршанскага раёна судзілі 25-гадовага аршанца Аляксея Сукорскага. Хлопца затрымалі на мінулым тыдні і змясцілі ў ІЧУ. Судовы працэс праходзіў у Аршанскім РАУС. Адміністрацыйны пратакол за «распаўсюд экстрэмізму», складзены па ч. 2 арт. 19.11 КаАП, разбірала суддзя Юлія Вяршыніна. На судовы разбор яна патраціла ўсяго 10 мінут.