Чатыры гады таму лекар-хірург Ігар Гудкоў ледзьве не стаўся ахвярай рэарганізацыі беларускай сістэмы аховы здароўя, сутнасць якой палягае ў скарачэнні медычных установаў. Яе прамым следствам з'яўляецца змяншэнне нагрузкі на ўрачоў. І шматдзетнага бацьку Ігара Гудкова, які ў канцы 2020 года застаўся з мінімумам працы - 0,5 стаўкі ўрачом у паліклініцы і на 0,5 стаўкі ў хірургічным аддзяленні, такая сітуацыя не задавальняла. Ен насамрэч задумваўся над тым, каб шукаць працы ў іншым месцы, але тут на абарону здольнага хірурга, які не аднойчы прафесійна дапамагаў людзям, падняліся жыхары Шуміліншчыны.
Сітуацыя набыла вялікі грамадскі рэзананс – да такой ступені, што пра яе напісала раённая газета. Прычым ужо тады, калі пытанне было вырашана на карысць лекара, якому прапанавалі поўную стаўку ўрача хірурга і некалькі магчымасцяў для дадатковай падпрацоўкі.
Ігара Гудкова ведаюць у раёне яшчэ і таму, што ў 2010-я гады ён быў намеснікам галоўнага ўрача Шумілінскай ЦРБ. І ў прыватнасці, курыраваў працу вясковых ФАПаў, падчас якой часта выязжаў, каб дапамагчы сваім калегам.
У мінулым годзе да Дня медработніка Ігару Гудкову была абвешчана падзяка Міністра аховы здароўя.
Віталь Маеўскі
Чацвер, 30 Студзень 2025
У Шуміліне за «распаўсюд экстрэмізму» будуць судзіць загадчыка хірургічнага аддзялення ЦРБ
Ігар Гудкоў – шматдзетны бацька, якога ледзь не вымусілі звольніцца з працы ў 2020-м годзе. Тады за яго ўступіліся землякі, накіраваўшы ў райвыканкам калектыўны ліст, які падпісалі пад тысячу чалавек. 31 студзеня разбіраць адміністрацыйную справу вядомага ў раёне лекара, распачатую паводле ч.2 арт.19.11 КаАП, будзе старшыня Шумілінскага раённага суда Інна Грабоўская.
Апублікавана ў
Адміністрацыйны перасьлед