Пятніца, 20 Снежань 2024

Жыхара Чашнікаў Канстанціна Чарнова ў снежні 4 разы судзілі па палітычных «адміністратыўках»

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Тройчы – за «распаўсюд экстрэмізму» у інтэрнэце (ч.2 арт.19.11 КаАП), і апошні раз, 19 снежня, - за «несанкцыянаванае пікетаванне» (ч.1 арт. 24.23 КаАП). Мужчына мае татуіроўку з выявай "Пагоні".

У судзе Чашніцкага раёна Канстанціна Чарнова судзілі 5, 11, 17 і 19 снежня.

Сёлета 13 лістапада Міністэрства інфармацыі ўключыла ў пералік "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі" старонкі Канстанціна Чарнова ў "Одноклассниках" і ў TikTok. 19 снежня яшчэ адна старонка жыхара Чашнікаў у TikTok была ўключана ў «экстрэмісцкі спіс» Мінінфарма.

Канстанцін Чарноў – 48-гадовы спартовец-аматар, ён працуе ў адной з кавярняў райцэнтра.

Ягор Быкоўскі