Дваіх работнікаў Талачынскага лясгасу будуць судзіць за «экстрэмісцкія матэрыялы»
Шматдзетную маці Вікторыю Казун будзе судзіць паводле артыкула 19.11 (распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, прызнанай экстрэмісцкай) суддзя Талачынскага райсуду Наталля Барысавец. Калегу Вікторыі па працы ў Талачынскім лясгасе Дзмітрыя Васіленку – суддзя таго ж суду Ірына Котава.
За распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў улады аштрафавалі чатырох жанчын
У судзе Дубровенскага раёна 15 чэрвеня за распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльных сетках пакаралі штрафамі чатырох беларускіх жанчын: Вольгу Лексакаву, Вікторыю Кілянкову, Святлану Маталыгіну і Наталлю Бараўнёву.
За распаўсюд «экстрэмізму» ўлады аштрафавалі выкладчыцу ВНУ
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 30 траўня, за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у сацыяльных сетках аштрафавала на 370 рублёў намесніка дэкана факультэта інфармацыйных тэхналогій Полацкага дзяржуніверсітэта Марыю Дэканаву.
Затрыманы былы баец «Азова» з Віцебску, які толькі выйшаў з калоніі
«Пакаяннае відэа» са Станіславам Ганчаровым па мянушцы «Тэрор-машына» было апублікавана на адным тэлеграм-каналаў, блізкіх да ГУБАЗіКа. Затрыманы тлумачыць, што не мае ніякага дачынення да «апазіцыі», і што падставай для затрымання нібыта сталі татуіроўкі – сілавікі ўбачылі ў іх прапаганду нацызму. Паводле Ганчарова, татуіроўкі ён зрабіў у раннім юнацтве, некаторыя з іх ужо «забіў», каб не правакаваць міліцыю, ад астатніх меркаваў пазбавіцца пазней, бо толькі выйшаў з-пад арышту: у 2017г. ён быў асуджаны да 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. І з пакараннем тады было не ўсе так проста.
Жыхару Докшыцаў Віктару Сіўцэвічу прысудзілі 10 сутак за «экстрэмісцкую інфармацыйную прадукцыю»
20 чэрвеня ў судзе Докшыцкага раёну разбіралі справу мясцовага рамесніка, у якога на старонцы ў «Одноклассниках» міліцыянты заўважылі «лагатып тэлеканала «Б», а таксама рэпост з інтэрнэт-рэсурса, таксама прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім. Суддзя Вячаслаў Елісеенка пакараў Віктара Сіўцэвіча арыштам на 10 сутак.