Аляксандр Шаўцоў, настаяцель парафіі Святога пакутніка Язафата, адбыў два адміністрацыйныя арышты – на 15 і на 30 сутак, прысуджаныя яму адзін за адным. Суд двойчы прызнаў яго вінаватым за нібыта распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (ч. 2 арт.19.11 КаАП РБ), а таксама за правядзенне несанкцыянаванага пікетавання (арт.24.23 КаАП РБ).

Суддзя суд Наваполацка Зінаіда Балаболава 24 траўня пастанавіла аштрафаваць на 1110 рублёў за распаўсюд «экстрэмізму» мясцовую жыхарку Кацярыну Шаўлюгу.

Суддзя Віцебскага абласнога суда Святлана Іванова 2 чэрвеня адхіліла скаргу святара Аляксандра Шаўцова на рашэнне суда Полацкага раёна і г. Полацка. Гэта азначае, што пастанова ад 26 траўня раённага суда застаецца без змены і Шаўцоў будзе вымушаны адбыць 15 арыштаў за распаўсюд у сацыяльных сетках “экстрэмісцкіх” матэрыялаў.

Суддзя суда Гарадоцкага раёна Алена Віхаценка пакарала Аляксандра Баля арыштам тэрмінам на 15 сутак за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у сацыяльных сетках. Адміністрацыйная справа пачалася з таго, што ў аператыўна-дзяжурную службу Гарадоцкага РАУС паступіла паведамленне супрацоўніка памежнага паста ў г. п. Езярышча, які пры аглядзе тэлефона Баля знайшоў у ім падпіскі на каналы, уключаныя ў спіс экстрэмісцкіх.

Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Наталля Карабліна 31 траўня пастанавіла арыштаваць на 15 сутак за правядзенне пікетавання ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» жыхара Віцебска працуючага кур'ерам Уладзіміра Казлова. Таксама тая ж суддзя 19 чэрвеня за распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльных сетках пакарала Уладзіміра такім жа чынам.