Трое жыхароў Віцебскай вобласьці і іх хаўрусьнік з Таджыкістану, якія арганізавалі канал нелегальнай міграцыі ў Эўразьвяз, прысуджаныя да трох гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.

Парах грэка-каталіцкіх парафіяў Уваскрэсеньня Хрыстовага і Хрыста Збаўцы ў Віцебску, протапрэзьбітар Зьміцер Грышан у інтэрвію Віцебскай вясьне распавёў пра Берасьцейскую унію, адраджэньне Беларускай грэка-каталіцкай царквы, крыўды на апостальскую сталіцу, пра свае захапленьні і сваю вялікую сям'ю.

На перадапошніх у гэтым годзе занятках бясплатных лекцыйных курсаў «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага гораду» архітэктары Аляксандар Міхайлюкоў і Глеб Арлоўскі падзяліліся з прысутнымі сваім бачаньнем адносна рэгенэрацыі, рэстаўрацыі і захаваньня аб'ектаў культурна-гістарычнай спадчыны Віцебску. Лекцыя пад назвай «Чорная і чырвоная кнігі Віцебску, аскепкі архітэктурнай спадчыны» сабрала амаль поўную залю слухачоў.

Вядомы беларускі паэт і перакладчык Уладзімер Папковіч прэзэнтаваў 17 сьнежня ў Віцебску новы зборнік вершаў і тры кнігі перакладаў, выдадзеных у 2018 годзе. Сустрэча з чытачамі “Вынікі году: вершы, пераклады” прайшла ў Віцебскай абласной бібліятэцы ў межах праекту “Чалавек слова”.

У Лепелі за сьпевы і распаўсюд хрысьціянскай літаратуры каля мясцовага рынку былі затрыманыя баптысцкія вернікі – сужэнцы Андрэй і Тацяна Фокіны. «Нас затрымалі як злачынцаў і даставілі ў пастарунак», – распавёў Forum 18 Андрэй Фокін.

Адзінаццаць гадзін зьневажаньняў, зьдзекаў і страху ў аддзяленьні міліцыі  Ленінскага раёну Горадні давялося перацярпець Варвары і яе сябрам. За што? За праяўленую сьвядомасьць… Чарговая, ганебная для міліцыі, гісторыя, расказаная ў межах мультымэдыяпраекту ПЦ “Вясна” #БезПраваНаРасправу.

Маці асуджанага на 5 гадоў добраахвотніка ўкраінскага корпусу АТА Тараса Аватарава, які паведаміў у паштоўцы пра пагрозы жыцьцю, 14 сьнежня дамаглася сустрэчы з адміністрацыяй калёніі “Віцьба-3”. Яна хацела даведацца пра сапраўдны стан здароўя сына. Ёй паведамілі, што Тарас Аватараў скаргаў на здароўе ня мае і яму ніхто не пагражае.

Пытаньне меркаванага будаўніцтва ў Віцебску Палаца шлюбаў набыло палітычную афарбоўку. У справу ўступілі апазыцыянэры. На думку старшыні Віцебскай абласной рады партыі БНФ Кастуся Смолікава, палац можа нанесьці шкоду гістарычнаму цэнтру гораду, у сувязі з чым ён накіраваў скаргу старшыню абласнога выканаўчага камітэту Мікалаю Шарстнёву.

Іван Высоцкі хацеў разабрацца ў праблемах са здароўем прыёмнага сына і даведаўся, што яго бязьлітасна зьбіла родная ганцавіцкая міліцыя. Яшчэ адна жахлівая гісторыя, якая распавядаецца ў межах праекту Праваабарончага цэнтру “Вясна” #БезПраваНаРасправу.

Тарас Аватараў, добраахвотнік украінскага войска, асуджаны ў Беларусі за незаконнае абарачэньне і кантрабанду выбуховай прылады, ужо месяц ня можа спаць у віцебскай калёніі, у якой адбывае пакараньне. Пра гэта вязень паведаміў сваёй маці Людміле Посьпіх.