У лютым у Віцебскім СІЗА больш за тыдзень трымаў галадоўку пратэсту былы мытнік з Пастаў Мікалай Куляшоў, на якога завялі справу нібыта за напад на памежніка. Раней Мікалай Куляшоў абвінаваціў двух памежнікаў у кантрабанднай дзейнасьці, але ягоную заяву пакінулі без рэагаваньня.

2 лютага суд Барысаўскага раёну распачаў разгляд справы па накіраваньні заснавальніка «Платформ інавэйшан» Міхаіла Жамчужнага з папраўчай калёніі №14 ў турму. Судовы разбор працягнецца 23 лютага.

«Сінія кіты» падбухторваюць падлеткаў да суіцыду. Выпадкаў самагубстваў на глебе небясьпечных гульняў у Беларусі пакуль – не зафіксавана. Аднак пацярпелыя ўжо ёсьць. У Віцебску па факце спробы самагубства старшаклясьніцы распачатая крымінальная справа.

Віцебскія актывісты грамадзкага аб’яднаньня «Рух “За свабоду”» абмеркавалі лютаўскія акцыі пратэсту супраць дэкрэту №3, якія адбыліся ў краіне і горадзе, і вызначылі сваё стаўленьне да агульнай палітычнай сытуацыі і фармату ўдзелу ў сьвяткаваньні Дня Волі.

У Віцебску 3 сакавіка быў вынесены прысуд групе хлопцаў, якіх абвінавачвалі ў злосным хуліганстве, распальваньні расавай і нацыянальнай варожасьці, іншых злачынствах. Ключавы фігурант справы – 20-гадовы жыхар Віцебску Станіслаў Ганчароў, які ваяваў ва Ўкраіне на баку АТА і вядомы па мянушцы Тэрор-машына, атрымаў 7 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

У Чашніцкім раёне адкіды сьвінакомплексу не вывозіліся на палі, а выліваліся побач зь мэліярацыйнымі каналамі, што пры раставаньні сьнягоў магло выклікаць забруджваньне ракі Лукомкі і гібелі ў ёй рыбы.

Калі мы чытаем у інтэрнэце кнігу, праглядаем фатаграфіі або цешымся любімым фільмам, то далёка не заўсёды задумваемся пра тое, што, магчыма, парушаем нечыя правы. Але насамрэч у кожнага кантэнту ў сеціве і ў кожнага твору ёсьць свой творца, які мае на сваю працу аўтарскае права. І не заўсёды гэтае права выконваецца. Менавіта гэтай праблеме і быў прысьвечаны семінар у Віцебску.

Беспрацоўны з Полацку Пётар Сувораў жыве за кошт дапамогі суседзяў. Дзяржава паставіла яго ў такія ўмовы жыцьця – няма ані працы, ані сродкаў да існаваньня.

Сярод затрыманых – абласная каардынатарка па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Тацяна Севярынец і двое непаўналетніх. Усіх затрыманых адвезьлі ў РАУС Кастрычніцкага раёну Віцебску, дзе на іх склалі пратаколы за нібыта парушэньне артыкулу 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях (парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавых мерапрыемстваў).

Дзень 26 лютага 2017 году віцебчукі запомняць надоўга. Абурэньне дэкрэтам №3 вывела на акцыю пратэсту вялікую колькасьць грамадзянаў. Такіх праяваў пратэставых настрояў у месьцічаў не было, бадай, з часоў перабудовы.