Пра наступствы парушэньняў прыродаахоўнага заканадаўства падчас складаваньня арганікі ў водаахоўнай зоне кіраўніцтва комплексу было праінфармаванае: усім суб'ектам гаспадараньня, якія нясуць патэнцыйную пагрозу, тэрытарыяльныя падразьдзяленьні Дзяржінспэкцыі аховы жывёльнага і расьліннага сьвету накіравалі папераджальныя лісты з патрабаваньнем зрабіць захады па недапушчэньні забруджваньняў.
Цяпер у дачыненьні да сельгаспрадпрыемства і інжынэра, адказнага за вываз адкідаў, распачатыя адміністрацыйныя працэсы. Сьвінакомплекс павінен у найкарацейшыя тэрміны абгарадзіць забруджаную тэрыторыю земляным валам, каб выключыць трапленьне сьцёкаў у ваду.
Пры гэтым якія супрацоўнікі Чашніцкай інспэкцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя, якія працавалі разам зь дзяржінспэктарамі, праверылі ачышчальныя збудаваньні сьвінакомплексу і выявілі, што вадкія адкіды з гноезьбіральнікаў скідваліся таксама і ў вакольны хмызьняк. Ступень забруджваньня будзе вызначаная пасьля правядзеньня аналізу адабраных проб, паведамляе прэсавая служба Дзяржаўнай інспэкцыі аховы жывёльнага і расьліннага сьвету.