На інфармацыйным стэндзе таксама размешчаны і фатаграфіі яго дзяцей - сына Валянціна і дачкі Кацярыны, якія таксама зараз жывуць за мяжой.
Пра сына напісана, што ён ухіляецца ад прызыву на ваенную службу (ч. 1 арт. 435 КК), пра дачку — што яна хаваецца ад следства па справе, адкрытай па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).
Святлана, старэйшая дачка Дзмітрыя, ужо асуджаная па ч. 1 арт. 342 КК і адбывае пакаранне ў гомельскай ВК № 4. Яе затрымалі і асудзілі ў 2023 годзе.
Сам Лупач змушана з'ехаў з Беларусі пасля пераследу за супрацоўніцтва з незалежнымі СМІ. Перад гэтым яго ў ліпені 2021 года затрымлівалі на трое сутак у рамках крымінальнай справы за нібыта распальванне варожасці і сацыяльнай варожасці. У снежні 2023 года сілавікі правялі ператрус у ягонай кватэры ў Глыбокім, а таксама ў доме ў вёсцы.
Галіна Усціновіч