За пікет і «экстрэмізм» улады аштрафавалі ксяндза з Новалукомля
Суддзя суда Чашніцкага раёна Ганна Смірнова 27 кастрычніка за распаўсюджванне “экстрэмізму” і правядзенне масавага мерапрыемства ў сацыяльнай сетцы пакарала штрафам у памеры 1850 рублёў ксяндза Мікалай Ліпскі, які служыць у касцёле Святой Марыі Магдалены ў Навалукомлі Чашніцкага раёна.
У Браславе гаварылі пра карупцыю і хабарніцтва
У Браслаўскай цэнтральнай раённай лякарні прайшоў так званы адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Перад прысутнымі медыкамі выступіў намеснік пракурора Браслаўскага раёна Сяргей Гарбус і расказаў прысутным пра забеспячэнне законнасці і правапарадку на Браслаўшчыне.
Актывісты «Паліміра» паведамляюць пра рэпрэсіі пасля ўдзелу ў «чат-рулетцы»
У мясцовым Тэлеграм-канале з’явіўся допіс пра затрыманне 24 кастрычніка трох працаўнікоў цэха №201. Паводле інфармацыі ад службы аховы, дваіх затрымалі на працоўных месцах. Затрыманыя сталі чарговымі ахвярамі правакатараў у сэрвісе, вядомым як «чат-рулетка». Сабраўшыся разам, сябры вырашылі пазабавіцца і распачалі размовы, не ведаючы таго, што «на лініі» быў сумнавядомы Юрый Камар, які і раней выкарыстоўваў гэты чат для правакацый.
Як выглядаюць адрамантаваныя ФАПы ў Докшыцкім раёне?
Улады Докшыцкага раёна рапартуюць, што фельчарска-акушэрскія пункты і амбулаторыі раёна паступова мяняюць сваё аблічча ў лепшы бок. Але тым не менш яны яшчэ маюць пячное ацяпленне і нагадваюць вясковыя хаты. Паглядзіце, як яны выглядаюць у абноўленым выглядзе.
У Беластоку прайшла штомесячнай акцыі салідарнасці з палітвязнем Пачобутам
Журналіст і актывіст польскай меншасці ў Беларусі Анджэй Пачобут знаходзіцца пад вартай з 25 сакавіка 2021 года. 8 лютага гэтага года ён быў асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пасля адмовы ў задавальненні скаргі на прысуд ён знаходзіцца ў калоніі ў Наваполацку. Стала вядома таго, што Анджэй Пачобут надалей не атрымлівае лекаў і па-ранейшаму знаходзіцца ў ізаляцыі. Пра гэта паведаміў у сераду падчас штомесячнай акцыі салідарнасці віцэ-старшыня Саюза палякаў Беларусі Марэк Занеўскі.
Колькасць дэпутатаў у парламенце ад Віцебскай вобласці застанецца ранейшай, а ў мясцовых Саветах стане менш
Віцебская вобласць захавае колькасны склад дэпутатаў у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі восьмага склікання, а колькасць акруг на выбарах мясцовых Саветаў дэпутатаў у рэгіёне скароціцца. Афіцыйная аб'ява аб пачатку выбарчай кампаніі чакаецца ў сярэдзіне лістапада 2023 года.
Telegram-канал, блізкі да віцебскіх сілавікоў, расказаў гісторыю пра «пакаянне» мясцовага жыхара
У відэароліку, паказанаму на канале, распавядаецца пра мужчыну, твар якога зрабілі непазнавальным, каторы нібыта прыйшоў у пастарунак, бо «адчуваў за сабой грашок». Сустрэўшыся з міліцыянтамі, ён быццам бы пераканаўся, што «быў на кручку», але ўсё абышлося: з ім правялі прафілактычную гутарку і адпусцілі. «Калі вы былі актыўныя ў інтэрнэце, наведвалі мітынгі, то прыходзьце ў ГУБАЗ», -- раяць аўтары відэароліка. Гісторыя з «пакаяннем» найхутчэй пастановачная, а вось наступствы «пакаянняў» могуць быць непрадказальныя.
Стан дарог, ацяпленне і вулічнае асвятленне непакоіць браслаўчан
Старшыня Браслаўскага райвыканкама Вячаслаў Грышчанка сустрэўся з калектывам Цэха па вытворчасці сыра філіяла Глыбоцкага малочнакансервавага камбіната. Галоўнай тэмай сустрэчы была сацыяльная бяспека, піша сайт мясцовай раёнкі.
У Глыбокім заклалі алею пераемнасці і прысвяцілі яе камуністам
Як піша сайт глыбоцкай раёнкі “Веснік Глыбоччыны”, у парку "Паўночны", у так званы Год міру і стварэння, чыноўнікі і БРСМаўцы заклалі Алею пераемнасці. Пасадку дрэў яны прысвяцілі 105-годдзю Усесаюзнага Ленінскага камуністычнага саюза.
За праведзены пікет у сацыяльных сетках улады пакаралі арыштам жыхарку Воршы
Суддзя суда Аршанскага раёна і Оршы Святлана Кузьмічонак 9 кастрычніка за правядзенне несанкцыянаванага мясцовымі ўладамі пікетавання ў сацыяльнай сетцы арыштавала на 7 сутак мясцовую жыхарку Алену Енушэўскую, якая працуе вартаўніком на адным з прадпрыемстваў горада.