Шаркаўшчынскія чыноўнікі пачалі актыўную агітацыю
Яны нават паехалі па школах, праводзячы так званыя адкрытыя дыялогі. Як піша сайт шаркаўшчынскай раённай газеты “Кліч Радзімы”, у шаркаўшчынскай СШ №1 на днях правялі так званы адкрыты дыялог «Зрабі правільны выбар». З агітацыяй прыехаў намеснік старшыні райвыканкама, так званы дэпутат раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» Юрый Васілеўскі.
Сілавікі Латвіі сілком вярнулі ў Беларусь яшчэ двух не легальных бежанцаў
Улады Латвіі 15 снежня вярнулі ў Беларусь двух бежанцаў, якія незаконна перасеклі дзяржаўную мяжу. Беларускія пагранічнікі выклікалі на месца брыгаду медыкаў, якія аказалі бежанцам медыцынскую дапамогу, пасля чаго мужчыны былі дастаўлены ў Верхнядзвінскую бальніцу (Віцебская вобласць). Пра гэты інцыдэнт паведаміў беларускі Дзяржаўны памежны камітэт.
За распаўсюджванне фатаграфій з фашысцкай сімволікай улады арыштавалі жыхара Віцебска
Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Міхаіл Юрчанка за прапаганду нацысцкай сімволікі пастанавіў арыштаваць на 15 сутак рабочага з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй Вадзіма Пыльскага.
Віцебская раённай арганізацыя партыі «Белая Русь» пахвалілася, як... "прымазваецца" да чужых добрых спраў
У гарадской газеце «Витьбичи» выйшаў артыкул «Белорусская партия «Белая Русь» реальными делами доказывает эффективность своей деятельности». Зразумела, што такія матэрыялы з'яўляюцца ў дзяржаўным друку тады, калі трэба, як кажуць «пусціць пыл у вочы». Але з артыкула ў дзяржСМІ вынікае, што дзейнасць раённай партыйнай арганізацыі падаецца як «эфектыўная» за чужы кошт.
У Нямеччыне выдадзена аўдыёкніга “Зекамерон” палітвязня Максіма Знака
Перад Калядамі Евангелічная царква Нямеччыны нагадала людзям пра лёс больш за паўтары тысячы палітвязняў, якія нявінна знаходзяцца ў турмах Беларусі. Гэтым разам Царква спрычынілась да выхаду аўдыёкнігі “Зекамерон” у перакладзе на нямецкую мову, якую начытаў акцёр Б’ярнэ Мэдэль.
Жыхара Віцебскага раёна, асуджанага за абразу прадстаўніка ўлады, уключылі ў «Спіс экстрэмістаў»
Жыхар аграгарадка Альгова Васіль Шчука трапіў пад увагу сілавікоў сёлета ў сакавіку: яго асудзілі да арышту за падпіскі на так званыя «экстрэмісцкія» інфармацыйныя рэсурсы. Пасля арышту ен выйшаў на волю, аднак ягоны тэлефон быў перададзены ў Следчы камітэт, і, паводле зместу ягоных сацыяльных сетак, супраць 38-гадовага Васіля Шчукі распачалі крымінальную справу за абразу прадстаўніка ўлады паводле арт. 369.
За распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльных сетках улады арыштавалі фасоўшчыка
Суддзя суда Браслаўскага раёна Аляксандр Вязіцкі 30 лістапада за распаўсюд у сацыяльнай сетцы інфармацыйныя матэрыялы «экстрэмісцкага» характару арыштаваў на 10 сутак пакавальніка-фасоўшчыка, бацьку трох малалетніх дзяцей Аляксандра Шаршнёва.
Віцебскія гарадскія ўлады пазначылі месцы, дзе нельга збіраць подпісы
Віцебскі гарвыканкам 7 снежня абазначыў месцы, у якіх забаронена правядзенне пікетаў для збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і мясцовых Саветаў дэпутатаў. Фактычна ўсе людныя месцы горада аказаліся пад забаронай, тым самым улады зрабілі маргінальным працэс збору подпісаў.
Да 15 гадоў або пажыццёвае зняволенне: дзейнасць Аляксея Талая ва Ўкраіне разглядаецца ў межах крымінальнай справы
Дзейнасць ураджэнца Оршы, паралімпійца і матывацыйнага трэнера Аляксея Талая па незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей з часова акупаванай тэрыторыі Украіны расследуецца паводле двух першых частак артыкулу 438 Крымінальнага кодэкса Украіны — парушэнне законаў і звычаяў вайны.
У Наваполацку працягваюцца затрыманні, падчас якіх людзей апытваюць пра Сяргея Ерамеева і правяраюць на паліграфе
Агульная колькасць тых, хто прайшоў праз затрыманні, невядомая. Кагосьці адпускаюць пасля шматгадзіннай гутаркі пра знаёмства з Сяргеем Ерамеевым, затрыманым ФСБ за дывэрсію на БАМе, кагосьці вязуць адразу ў суд і караюць па адміністрацыйным артыкуле 19.11 -- калі ў тэлефоне знаходзяць «экстрэмісцкія» падпіскі. Некаторых пакідаюць да суду ў ізалятары часовага ўтрымання – верагодна, каб застрашыць на перспектыву. Пра крымінальныя справы распачатыя супраць кагосьці з затрыманых апошнімі днямі, пакуль не чуваць. Затрыманні і допыты працягваюцца з 8 снежня.