Суд над мужчынам адбыўся 26 верасня, справу падсуднага разбірала суддзя суду Віцебскага раёна Ганна Ігнаценка. У чым канкрэтна яго звінавацілі, невядома: у Банку судовых рашэнняў няма ні прысуду па крымінальнай справе, ні нават судовага рашэння па адміністрацыйным артыкуле. Вядома толькі, што суд Віцебскага раёну асудзіў Шчуку на паўтары гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму.
Мужчына ніколі не належаў ні да якіх апазіцыйных структур, проста аднойчы выказаў у сацыяльных сетках свае ўласныя меркаванні. Звычайна працаўнік, які зарабляў на ўтрыманне сям“і тым, што ездзіў на працоўныя вахты ў Расію, бо ў аграгарадку Альгова працы для яго не было.
15 снежня 2023 г. яго ўключылі ў «Пералік грамадзянаў Беларусі, замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці».
Павел Сазонаў
Пятніца, 15 Снежань 2023
Жыхара Віцебскага раёна, асуджанага за абразу прадстаўніка ўлады, уключылі ў «Спіс экстрэмістаў»
Жыхар аграгарадка Альгова Васіль Шчука трапіў пад увагу сілавікоў сёлета ў сакавіку: яго асудзілі да арышту за падпіскі на так званыя «экстрэмісцкія» інфармацыйныя рэсурсы. Пасля арышту ен выйшаў на волю, аднак ягоны тэлефон быў перададзены ў Следчы камітэт, і, паводле зместу ягоных сацыяльных сетак, супраць 38-гадовага Васіля Шчукі распачалі крымінальную справу за абразу прадстаўніка ўлады паводле арт. 369.
Апублікавана ў
Суд