Нядзеля, 17 Снежань 2023

За распаўсюджванне фатаграфій з фашысцкай сімволікай улады арыштавалі жыхара Віцебска

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Міхаіл Юрчанка за прапаганду нацысцкай сімволікі пастанавіў арыштаваць на 15 сутак рабочага з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй Вадзіма Пыльскага.

У судовым паседжанні Вадзім патлумачыў, некалькі год таму зарэгістраваў свой акавунт у сацыяльнай сетцы “Вконтакте”. У ім ён апублікаваў фатаграфіі, на якіх намалявана выявы нацысцкай арганізацыі ва Украіне, і на якіх былі бачная фашысцкая сімволіка - эмблема СС (лігатура ў выглядзе здвоенай руны "зіг"). Такім чынам ён спрабаваў выказаць сваё негатыўнае стаўленне да «ўкраінскіх неанацыстаў».

Суд аднёс дзеянні Пыльскага «…да катэгорыі грубых, накіраванага на дэстабілізацыю становішча ў грамадстве і дзяржаве, абставіны яго здзяйснення, з улікам маральных прынцыпаў, якія склаліся ў грамадстве, звязаных з памяццю ахвяраў Другой сусветнай вайны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

Таму, суддзя Юрчанка ўгледзеў у дзеяннях Пыльскага ўсе прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння ў рамках ч. 1 арт. 19.10 КаАП і пакараў яго арыштам на 15 сутак.

Дзяніс Гарбаценка