Улады папярэдзілі «ўхіліста» за ігнараванне прызыўных мерапрыемстваў
Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч за няяўку на мерапрыемства, звязанае з прызывам у войска (арт. 26.1 КаАП), строга папярэдзіла індывідуальнага прадпрымальніка Арцёма Леановіча.
Ці можна зараз у беларускіх лясах бясплатна выкопваць дрэвы і хмызнякі?
Жыхары Докшыцаў пацікавіліся ў мясцовых уладаў пра тое, ці можна зараз у лесе бясплатна выкопваць дрэвы і хмызнякі, бо чулі пра адпаведны дазвол. Яны звярнуліся з такім пытаннем у раённую газету «Родныя вытокі». На гэтае пытанне ім адказаў інжынер па ахове і абароне лесу Бягомльскага лясгаса Міхаіл Сураўцаў.
У Віцебску на аднаго палітвязня стала больш
Праваабарончая супольнасць Беларусі, 17 чэрвеня, прызнала палітвязнем жыхара Віцебска былога грамадскага і палітычнага актывіста 56-гадовага Язэпа Дулебу. Улады падазраваюць мужчыну паводле арт. 361-1 КК і вінаваціць яго ў ваходжанні ў склад экстрэмісцкага фармавання.
Былы намеснік старшыні Лепельскага райвынкама, а зараз дэпутат, маніторыў кошты ў сваім горадзе
Падчас чарговага візіту ў выбарчую акругу дэпутат Палаты прадстаўнікоў Віктар Азаронак, былы намеснік старшыні Лепельскага райвыканкама і разам з тым дзядзька адыёзнага прапагандыста Рыгора Азаронка, у лепельскіх крамах правёў маніторынг цэн. Піша сайт lepel-kraj.by.
Амністыя у гонар вызвалення Беларусі не будзе ліберальнай для палітзняволеных
30 траўня 2024 года дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў двух чытаннях законапраект “Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Але гэтая амністыя пройдзе без вызвалення палітычных вязняў.
У Шаркаўшчыне летнік для дзяцей назвалі «Юны патрыёт»
Ва ўстановах адукацыі Віцебскай вобласці, у тым ліку і Шаркаўшчынскім раёне, пачалі працу аздараўленчыя летнікі з дзённым знаходжаннем дзяцей.
ДАПАМОГА АЛЯКСАНДУ КОРНЫШАВУ НА ПЕРЫЯД РЭАБІЛІТАЦЫІ ПАСЛЯ АПЕРАЦЫІ
Аляксандр - журналіст незалежных СМІ і грамадскі дзеяч, да ягоных блізкіх прыходзяць з ператрусамі, а нядаўна ён быў уключаны ў «экстрэмісцкі спіс» МУС. Яму ўдалося выехаць ва Украіну, пасля вайны - у Польшчу, і пасля тэрміновай рэлакацыі яго здароўе пагоршылася. Урачы паставілі страшны дыягназ: некроз галоўкі тазасцегнавых суставаў. Мужчына прыкаваны да інваліднай каляскі, і адзінае лячэнне - поўная замена суставаў. Падтрымку трэба дасылаць сюды.
У Оршы стварылі «Дэпутацкі клуб»
Структура з няяснымі задачамі і невыразнымі паўнамоцтвамі правяла першае пасяджэнне. Тэмай было заяўлена «фармаванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі насельніцтва Аршанскага раёна па пытаннях патрыятызму і захавання гістарычнай памяці». На першую сустрэчу запрасілі старшыняў Віцебскага аблвыканкама і Аршанскага райвыканкама, прадстаўнікоў праўладных грамадскіх арганізацый, а таксама «неабыякавых жыхароў раёна». Колькі такіх было, і хто персанальна трапіў у гэтую катэгорыю, застаецца загадкай.
Сумная статыстыка да Дня медыцынскіх работнікаў
На канец 2023-га ў Віцебскім рэгіёне працавала 5682 урача-спецыяліста (26,8% мужчыны і 73,2% жанчыны) і 14902 сярэдніх медыцынскіх работнікаў (4,0% мужчыны і 96,0% жанчыны). Аднак на 1 лютага 2024 г. у вобласці было адкрыта 646 вакансій для лекараў-спецыялістаў, г.зн. недахоп медыкаў з вышэйшай адукацыяй адстае ад неабходнай колькасці не менш як на 10%.
У Віцебскім рэгіёне міграцыйная абстаноўка застаецца напружанай
З пачатку бягучага года ў межах Віцебскай вобласці, работнікі міліцыі выявілі больш за дзе сотні парушэнняў міграцыйнага заканадаўства. У адносінах да замежных грамадзян, якія парушылі закон, улады прынялі адміністрацыйныя і крымінальныя меры пакарання.