Пракуратура: у Віцебскай вобласці колькасць злачынстваў і пацярпелых павялічылася
Напрыканцы ліпеня 2021 году адбылося пасяджэнне калегіі пракуратуры Віцебскай вобласці, на якім былі падведзеныя вынікі працы ведамства ў першым паўгоддзі і вызначаныя задачы для пракурораў на бліжэйшую перспектыву.
Блогерка Янушкоўская: Дзяржава парушыла мае грамадзянскія правы
Паводле працэдуры, устаноўленай Камітэтам ААН па правах чалавека, аўтар паведамлення аб парушэнні яго грамадзянскіх і палітычных правоў мае магчымасць выказаць сваё меркаванне і даць ацэнку пазіцыі ўладаў. Алена Янушкоўская скарысталася гэтай магчымасцю і дала грунтоўны і юрыдычна аргументаваны адказ КПЧ наконт пазіцыі беларускага ўраду ў яе справе.
Рэха рэпрэсій: у Полацку і Воршы новыя палітвязні
Гэта Мікалай Шарах, кіраўнік ячэйкі свабоднага прафсаюзу з Полацку, які падазраецца ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага арт. 341 КК ("Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці"), і актывіст Аляксандр Бажкоў, асуджаны судом Аршанскага раёну на тры месяцы арышту па гэтым жа артыкуле.
Улады: Правы блогеркі Янушкоўскай на свабоду слова і сходаў не былі парушаныя
У Камітэце ААН па правах чалавека адбываецца актыўная фаза разгляду скаргаў віцебскай блогеркі Алены Янушкоўскай супраць Рэспублікі Беларусь. Дзяржава настойвае на тым, што скаргі Янушкоўскай непрымальныя для разгляду, бо дзяржава яе правоў не парушала.
Пра што пішуць на волю палітвязні, якія адбываюць пакаранне на "хіміі"
"Віцебская вясна" вырашыла апублікаваць паведамленні, якія прыходзяць у рэдакцыю з папраўчых устаноў адкрытага тыпу - "хіміі". Мы адмыслова не называем аўтараў паведамленняў, каб не наклікаць на іх гнеў і расправу з боку кіраўніцтва і працаўнікоў папраўчых устаноў. Аўтарскую стылістыку пакідаем без зменаў.
У Віцебску ўлады ліквідавалі культурніцкую ініцыятыву беларусаў
Права на захаванне і развіццё культурнай спадчыны і нацыянальнай ідэнтычнасці важнае для людзей і мусіць ўсяляк падтрымлівацца дзяржавай. У нашай краіне гэтае права абмяжоўваецца ўладамі, імі ствараюцца перашкоды, іншым разам - непасрэдныя забароны на яго рэалізацыю.
Полацкая праваабарончая ўстанова пад пагрозай закрыцця
Як стала вядома, 15 ліпеня 2021 году дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю "Савіка" А. Гуйвік паведаміў кіраўніку Цэнтру інфармацыйна-прававой падтрымкі сацыяльна ўразлівых груп насельніцтва "Адвакацыя" Мікалаю Шараху аб скасаванні з сярэдзіны жніўня дамовы арэнды. У інфармацыйным лісце паведамляецца, што прычынай разрыву арэндных адносінаў стала змена ўласніка памяшканняў.
Вольга Невядомская распавяла, чаму цяпер «немагчыма быць журналістам»
Журналістка паведаміла ў сваім блогу у Фэйсбуку аб тым, што выйшла з рэдакцыі найстарэйшага віцебскага выдання "Віцебскі кур'ер". Прычынай гэтага кроку стала немагчымасць ў цяперашніх грамадска-палітычных умовах рэалізаваць сябе ў журналісцкай прафесіі.
Палітвязень блогер Казлоў працягвае абараняць свае грамадзянскія правы
Грамадзянскі актывіст блогер Дзмітрый Казлоў, прызнаны праваабаронцамі палітвязням, настойліва дамагаецца ў Камітэце ААН па правах чалавека прызнанне факта парушэння з боку беларускіх уладаў права ўдзельнічаць у кіраванні дзяржаўнымі справамі праз удзел у выбарах у якасці кандыдата ў дэпутаты парламента.
Крымінальная справа супраць аршанскага праваабаронцы спыненая
У Воршы следчыя органы спынілі крымінальную справу супраць мясцовага грамадзянскага актывіста Ігара Казмерчака. Яму ставілася наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці, якія пацягнула прычыненне шкоды ў значным памеры. Максімальнае пакаранне за такое дзеянне, прадугледжанае крымінальным законам, магло быць прызначанае судом у выглядзе абмежавання волі на тэрмін да двух гадоў.