Нядзеля, 25 Ліпень 2021

Палітвязень блогер Казлоў працягвае абараняць свае грамадзянскія правы

Ацаніць гэты матэрыял
(8 галасоў)

Грамадзянскі актывіст блогер Дзмітрый Казлоў, прызнаны праваабаронцамі палітвязням, настойліва дамагаецца ў Камітэце ААН па правах чалавека прызнанне факта парушэння з боку беларускіх уладаў права ўдзельнічаць у кіраванні дзяржаўнымі справамі праз удзел у выбарах у якасці кандыдата ў дэпутаты парламента.

Згодна інфармацыі кампетэнтных органаў Рэспублікі Беларусь у сувязі з паведамленнем у Камітэт ААН па правах чалавека, зарэгістраваным пад нумарам 3794/2020, рашэннем акруговай выбарчай камісіі Аршанскай гарадской выбарчай акругі ад 8 лістапада 2019 адменена рэгістрацыя Дзмітрыя Казлова кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Падставай да адмены рашэння аб рэгістрацыі заяўніка кандыдатам у дэпутаты з'явілася паўторнае парушэнне ўстаноўленых выбарчым заканадаўствам патрабаванняў пры правядзенні перадвыбарнай агітацыі, а менавіта выкарыстанне блогерам плакатаў, якія маюць заклікі да зрыву выбараў.

Названае рашэнне акруговай выбарчай камісіі Аршанскага гарадскога выбарчай акругі № 25 было абскарджана заяўнікам у Віцебскую абласную выбарчую камісію, якой у задавальненні скаргі было адмоўлена.

Не пагадзіўшыся з рашэньнем Віцебскай абласной выбарчай камісіі па выбарах, Казлоў падаў адпаведную скаргу ў Віцебскі абласны суд.

Рашэннем Віцебскага абласнога суда яму было адмоўлена ў задавальненні скаргі на рашэнне Віцебскай абласной выбарчай камісіі.

Такім чынам, рашэнне Віцебскага абласнога суда ад 16 лістапада 2019 г. уступіла ў законную сілу.

Так як Казлоў не стаў звяртацца ў вышэйстаячыя судовыя інстанцыі, на думку беларускіх чыноўнікаў, ён не ў поўнай меры вычарпаў усе магчымасці па абароне сваіх правоў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. А гэта цягне немагчымасць прадстаўлення ім пісьмовага паведамлення на разгляд Камітэта і прызнанне яго паведамленне непрымальным.

На ўсе гэтыя сцвярджэнні дзяржавы Казлоў паведамляе Камітэту, што суд вынес канчатковае рашэнне, не быў кампетэнтным, незалежным і бесстароннім, з'яўляюцца беспадстаўнымі. Суд не разгледзеў усе довады скаргі і свае высновы ў вырашэнні належным чынам не матываваў. Вынесенае судом рашэнне не адпавядала патрабаванням нацыянальнага заканадаўства, таму не з'яўляецца законным і абгрунтаваным.

Такім чынам, палітвязнь Казлоў настойвае на тым, што не ў поўнай меры было забяспечана права на справядлівае і публічнае разбіральніцтва справы кампетэнтным, незалежным і бесстароннім судом, створаным на падставе закона, (пункт 1 артыкула 14 Пакта аб палітычных і грамадзянскіх правах).

Ён нагадвае ААНаўцам аб тым, што ў Рэспубліцы Беларусь парушаецца прынцып незалежнасці суддзяў, пацвярджаецца дакладам спецдакладчыка ААН па незалежнасці суддзяў і адвакатаў у Беларусі, рэкамендацыі якога да цяперашняга часу ўрадам Беларусі не выкананы.

Больш таго, Казлоў прыводзіць неабвержныя дзяржавай довады аб парушэнні Рэспублікай Беларусь яго правоў, прадугледжаных артыкулам 19 (права на свабоднае выказванне меркавання), артыкулам 25 (права на недыскрымінацыю) і артыкулам 26 (права на роўную абарону закона) Пакта.

Так для прыкладу, артыкул 19 Пакта гарантуе кожнаму чалавеку права на свабоднае выказванне свайго меркавання.

Каментуючы пазіцыю беларускай дзяржавы па гэтаму артыкулу Пакта, Дзмітрый паведамляе Камітэту, што яна не прадставіла доказаў таго, што лозунгі «фальшывым выбарам – Баста!» , "Калгаснай дыктаруры-Баста!», хоць якім-небудзь чынам замахнуліся на інтарэсы дзяржаўнай ці грамадскай бяспекі, грамадскі парадак, ахову здароўя і маральнасць насельніцтва або на правы і свабоды іншых асоб.

У адпаведнасці з артыкулам 25 Пакта кожны грамадзянін павінен мець права і магчымасць быць абраным на сапраўдных перыядычных выбарах, якія праводзяцца на аснове ўсеагульнага роўнага выбарчага права пры таемным галасаванні і забяспечваюць свабоднае волевыяўленне выбаршчыкаў.

Рэалізуючы палажэнні артыкула 26 Пакта, Рэспубліка Беларусь абавязалася паважаць і забяспечваць правы, якія прызнаюцца ў Пакце, без якога-небудзь адрознення, як у дачыненні да палітычных, так і іншых перакананняў або абставінаў. Што ў яго выпадкі не было зроблена дзяржавай.

Ён мяркуе, што акруговая і абласная выбарчыя камісіі, а таксама суды не былі кампетэнтнымі, паколькі яны прымалі рашэнні насуперак міжнародным абавязацельствам Рэспублікі Беларусь.

Далейшае абскарджанне ў судах і іншых органах улады, па меркаванні блогера, не паспрыяла дзейснай абароне яго грамадзянскіх правоў. Зыходзячы з гэтага ў Казлоў прыйшоў да высновы, што ім былі вычарпаныя ўсе наяўныя эфектыўныя ўнутраныя сродкі прававой абароны, а таму яго індывідуальнае паведамленне з'яўляецца прымальным і падлягае Камітэтам разгляду.

“Пры такіх абставінах мяркую, што права мае правы, гарантаваныя артыкуламі 14, 19, 25 і 26 Пакту, былі парушаныя» - рэзюмуе палітвязень блогер Дзмітрый Казлоў, які ў наступы час знаходзіцца ў зняволенні.

Віталь Кажух