Панядзелак, 11 Лістапад 2024

Былую дырэктарку Палаца культуры ААТ «Нафтан» Алену Выхаванец судзяць у Верхнядзвінску

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У пачатку кастрычніка сайт Генеральнай пракуратуры паведамляў, што справу жанчыны, якую вінавацяць паводле ч.1 і ч.2 арт.210 Крымінальнага кодэкса (Крадзеж шляхам ужывання службовымі паўнамоцтвамі) , ч.2 арт.430 Крымінальнага кодэкса (Атрыманне хабару), перадалі ў гарадскі суд Наваполацка. Аднак права Алены Выхаванец чамусьці трапіла ў суд Верхнядзвінскага раёна.

Судзіць былую дырэктарку Палаца культуры наваполацкага «Нафтана» Віктар Баліка, старшыня раённага суда. Ен трапіў на гэтую пасаду летась – у выніку падвышэння пасля шматгадовай працы суддзём у судзе Полацка і Полацкага раёна.

Алену Выхаванец вінавацяць у незаконным атрыманни ўзнагароджанняў «за аказанне садзейнічання ў арганізацыі і правядзенні на пляцоўках установы культуры канцэртаў, спектакляў, іншых тэатральна-відовішчных мерапрыемстваў з удзелам прафесійных калектываў, выканаўцаў і аўтараў, а таксама за дапамогу ў аплаце гэтых паслуг».

Паводле матэрялаў справы, якія цытуе сайт Генеральнай пракуратуры, абвінавачаная з 21 лютага 2014 года па 15 лютага 2024 года, дзейнічаючы наўмысна, паўторна і з карыслівых памкненняў, у тым ліку шляхам вымагальніцтва, атрымала ад трох прадстаўнікоў камерцыйных арганізацый у якасці хабару больш за 7,5 тыс. рублёў.
Яна ж, злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, з 6 кастрычніка 2022 года па 20 лютага 2023 года двойчы завалодала грашыма прадпрыемствы і яго першаснай арганізацыі прафсаюза ў суме 1,7 тыс. рублёў. У прыватнасці, яна арганізавала заключэнне дамоваў па аказанні на платнай аснове паслуг, звязаных з правядзеннем культурна-відовішчных мерапрыемстваў з індывідуальным прадпрымальнікам. Пры гэтым ведала, што такія паслугі прадпрымальніку аказаны не будуць. Частку грашовых сродкаў, якія паступілі ў якасці аплаты, яна пакінула сабе».

Алена Выхаванец кіравала Палацам культуры з 2007 года. Ёй 57 гадоў, яна скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтва. Была ўдзельніцай выбарчай камісіі падчас выбараў у мясцовыя саветы 28-га склікання.

Жанчыну затрымалі сёлета ў лютым. Ёй пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 15 гадоў.

Вадзім Пятроў