Замест «пакаянных» відэа ГУБАЗ пачаў рабіць «агітацыйныя»
На віцебскім тэлеграм-канале сілавікоў з’явілася відэа з трыма жыхарамі Браслава, затрыманымі 7-га снежня. Паводле інфармацыі краязнаўцы Канстанціна Шыталя, у той дзень у Браславе было затрымана каля 15 чалавек. Большасць з іх адпусцілі да суду праз 72 гадзіны. Судзіць браслаўчан будуць паводле артыкула 19.11 КаАП за рэпосты з так званых «экстрэмісцкіх рэсурсаў», або наадварот – за допісы ў «экстрэмісцкія Тэлеграм-каналы».
Віцебскія суды адмаўляюцца прымяняць такі від пакарання, як папраўчыя работы
У Віцебскай вобласці за апошнія 5 гадоў колькасць разгледжаных судамі спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях скарацілася больш як удвая. Але ў гэты час ва ўладаў пашырыўся арсенал рэпрэсіўных мераў уздзеяння на правапарушальнікаў у выглядзе пакарання ў выглядзе грамадскіх работ. Аднак гэтае пакаранне не носіць масавым характар, і яно не стала альтэрнатыўнай мерай пакарання для арышту ці штрафу.
Аршанскага праваабаронцу і журналіста аб'явілі ў міждзяржаўны вышук
Улады пашырылі тэрыторыю крымінальнага вышуку праваабаронцы і рэдактара рэгіянальнага партала horsha.eu Ігара Казмерчака. У пачатку 2022 года ён быў аб'яўлены ў вышук у межах Беларусі. Цяпер жа сілавікі спадзяюцца яго адшукаць у краінах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якія раней уваходзілі СССР.
У Мёрах судзяць настаўніка і краязнаўцу Вітольда Ермалёнка
Вітольд Антонавіч, настаўнік найвышэйшай катэгорыі, стваральнік некалькіх музеяў, кіраўнік музейнага абʼяднання «Спадчына Міёрскага краю», лаўрэат дзяржаўнай прэміі «За духоўнае адраджэнне», уганараваны ў 2010-м годзе званнем «Чалавек года Віцебшчыны», быў затрыманы 30-га лістапада ў Мёрах. У той дзень пасля ператрусаў было затрымана ад 11 да 13 чалавек. Затрыманні праводзіліся на Мёрскім металапракатным заводзе, а таксама сілавікі прыйшлі да некалькіх жыхароў райцэнтру. Разам з бацькам быў затрыманы і Антон Ермалёнак.
Валянціна Болбат выйшла з-за кратаў, але ў яе праблемы са здароўем і вялікі штраф
Актывістку з Верхнядзвінску затрымалі 22 лістапада, калі па Віцебшчыне пракацілася хваля ператрусаў у прыхільнікаў руху «За Свабоду». У Валянціны Болбат забралі ўсю аргтэхніку – тэлефон і два кампутары, прычым адзін – у непрацоўным стане. У Наваполацкім гарадскім аддзеле міліцыі на яе склалі некалькі адміністрацыйных пратаколаў па арт. 19.11 – за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Зняволенаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму ўручылі Нобелеўскую прэмію міра
У Осла 10 снежня — у Міжнародны дзень правоў чалавека — адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі міру. У гэтым годзе прэстыжную прэмію атрымалі адразу тры намінанты: кіраўнік “Вясны” Алесь Бяляцкі, украінскі “Цэнтр грамадзянскіх свабод” і расійскі “Мемарыял”. Праваабаронца Алесь Бяляцкі не змог асабіста атрымаць узнагароду — ён ужо 17 месяцаў утрымліваецца за кратамі ў межах крымінальнай справы. Таму прэмію замест Бяляцкага атрымала ягоная жонка Наталля Пінчук.
Ураджэнец Віцебску, палітвязень Андрэй Кузнечык атрымаў узнагароду Амерыканскіх глабальных медыя
Лаўрэатамі ўзнагароды «За выдатную журналістыку» імя Дэйвіда Бэрка, якая штогод уручаецца журналістам пяці медыйных арганізацый, якія ўваходзяць у склад Агенцтва глабальных медыя ЗША, сталі фрылансеры беларускай службы Радыё Свабода Андрэй Кузнечык, Ігар Лосік і Алег Груздзіловіч. Апошні з журналістаў, Алег Груздзіловіч, зусім нядаўна выйшаў з-за кратаў, а палітвязні Андрэй Кузнечык і Ігар Лосік адбываюць тэрміны пакарання ў Наваполацкай ПК-1 ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Веймарскую прэмію за правы чалавека дадуць Карач і Шчарбаковай
Прэмія будзе ўручана з нагоды Дня правоў чалавека, які адзначаецца 10 снежня, паведаміла адміністрацыя Веймара. Гарадскія ўлады запэўнілі, што яны будуць і надалей абараняць дзвюх актывістак.
«Витебский вестник» трапіў у кампанію «экстрэмісцкіх фарміраванняў»
Летась, рашэннем суддзі суда Чыгуначнага раёну Віцебску Святланы Варатынскай ад 2 снежня 2021 году былі аднесеныя да экстрэмісцкіх матэрыялаў Telegram-канал «Віцебскі Веснік», Telegram-чат «Віцебскі веснік» і друкаванае выданне «Віцебскі веснік».
У Браславе затрымалі Сяргея Садоўскага, арганізатара музычных фэстаў
На думку краязнаўцы Канстаціна Шыталя, які падзяліўся на сваёй старонцы ў Фэйсбуку гэтай навіной, затрыманне браслаўскага прадпрымальніка можа быць звязанае з беларускай сімволікай у сацсетках. Найхутчэй варта чакаць судовага працэсу па адміністрацыйнай справе, распачатай паводле арт. 24.23 за так званае «пікетаванне ў інтэрнэце».