Ігара шукае міліцыя для таго, каб прыцягнуць да крымінальнай адказнасці па арт. 368 (Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), якая прадугледжвае пазбаўленне волі да 4 гадоў. Аднак сілавікам гэта зрабіць пакуль не ўдалося, бо Казмерчак з'ехаў з краіны яшчэ летась.
Да гэтага часу супрацоўнікі міліцыі практыкавалі не эфектыўную стратэгію пошуку праз множнае расклейванне партрэтаў праваабаронцы на стэндах "іх шукае міліцыя" ў Оршы. З-за няўдач знайсці праваабаронцу ў яго родным горадзе, таму геаграфія пошуку была пашырана да межаў дзяржаў якія ўваходзяць у СНД, г.зн. Ігара аб'явілі ў міждзяржаўны вышук.
Трэба адзначыць, што міждзяржаўны-гэта вышук у межах Садружнасці, які рэгламентуецца дагаворам ад 2010 года. Улічваючы, што гэта фармальнае аб'яднанне дзяржаў і з гэтай прычыны сістэма вышуку ў СНД практычна не працуе.
Да таго ж урады краін Садружнасці, акрамя Расіі, не практыкуюць выдачу беларускіх грамадзян, якіх абвінавачваюць па палітычных артыкулах.
І добрая навіна. Казмерчака пакуль не аб'явілі міжнародны вышук па лініі Інтэрпола, з-за таго, што гэты паліцэйскі інстытут ужо даўно не выдае беларусаў і беларусак на запыт беларускіх органаў улады з прычыны адсутнасці незалежнага правасуддзя і знішчэння існуючым аўтарытарным рэжымам рэжыму прававой дзяржавы.
Віталь Кажух