У судзе Баранавіцкага раёну і г. Баранавічы разгледзелі крымінальную справу супраць блогера і прадзюсара Уладзіслава Савіна, якога 30 красавіка мінулага году асудзілі да васьмі гадоў калоніі за «махлярства ў буйным памеры» (ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэксу), а таксама за арганізацыю і ўдзел у акцыях пратэсту (арт. 342 Крыминальнага Кодэксу). Ён знаходзіцца ў зняволенні, і цяпер яго судзілі паводле артыкула 368 Крымінальнага кодэксу за абразу Лукашэнкі ў вершы, змешчаным у апеляцыйнай скарзе. Суддзя Вікторыя Пакунова 26 кастрычніка прызначыла яму яшчэ два гады калоніі.

Дэтлеф Мюлер, дэпутат нямецкага Бундэстагу і былы “хросны” вызваленага Яўгена Дзмітрыева, стаў “хросным” 72-гадовага Васіля Бераснева.

27 кастрычніка ў межах 41-га Кангрэсу Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч, сябра ПЦ “Вясна” і  віцэ-прэзідэнт FIDH, пераабраны на гэтай пасадзе.

Аналіз даных за мінулыя 9 месяцаў бягучага года, апублікаваных на сайце Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці, сведчыць аб тым, што рэгіянальная эканоміка знаходзіцца ў глыбокім крызісе. Прычынай крызісных з'яў сталі эканамічныя санкцыі, уведзеныя развітымі краінамі ў дачыненні да Беларусі за саўдзел у вайне ва Украіне і рэпрэсіі, якія праводзяцца ўладамі супраць палітычнай апазіцыі і незалежных СМІ.

Даўно адышлі ў мінулае камсамольскія вяселлі, калі сямейную ўрачыстасць спрабавалі замяніць чымсьці  больш адпаведным для "будаўнікоў камунізму". Але на Аршанскім мяса-кансервавым камбінаце вырашылі запачаткаваць новую традыцыю ў падобным стылі. Навабранцу Дзмітрыю Малашэўскаму зладзілі праводзіны ў войска з удзелам адміністрацыі прадпрыемства і прадстаўнікамі БРСМ. Мяркуючы па тым, што імпрэза сталася нагодай для артыкула ў абласной газеце,  арганізатары прэтэндуюць на арыгінальнасць і... "галачку" у графе" патрыятычнае выхаванне моладзі".

У рэгіёне адбылася першая адпраўка ваеннаабавязаных да месцаў праходжання тэрміновай ваеннай службы. Згодна з разнарадкай Міністэрства абароны, гэтай восенню больш за 1000 прызыўнікоў Віцебшчыны павінны з'ехаць у войскі. На пытанні бацькоў будучых салдат, ці давядзецца іх дзецям удзельнічаць у вайне ва Украіне, работнікі камісарыята адказвалі ўнікліва і вельмі няпэўна.

Гэтую і некалькі іншых сенсацыйных заяваў зрабіла рэктарка ВДУ Валянціна Багатырова для чытачоў абласной газеты «Витебские вести». Трэба меркаваць, што студэнты ўніверсітэту таксама выхоўваюцца на падобнай рыторыцы, бо на пасаду рэктара доктар эканамічных навук В.В. Багатырова была прызначана якраз у 2020-м годзе, калі ў Беларусі стала «не до законов», а гістарычная навука перастала існаваць як аб’ектыўная галіна ведаў, і была пастаўлена на службу ідэалогіі.

МУС у чарговы раз абнавіў спіс грамадзян, датычных да «экстрэмісцкай дзейнасці». У ім ужо каля 600 чалавек, сярод якіх грамадзяне Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Арменіі, Азербайджану, Эстоніі. Асноўнай часткай у гэтым спісе – беларусы. Таму юрысты нагадваюць пра абмежаванні, якія прапісаныя ў заканадаўстве для тых, хто ўключаны у гэты спіс.

Пасля таго, як улады выдалі Дырэктыву №10 «Аб недапушчальнасці росту цэнаў», выпадак, апісаны ў «Аршанскай газеце», выглядае проста анекдатычным. Камітэт дзяржкантролю, фіксуючы выпадкі завышэння цэнаў, пастанавіў пакараць «адзін з суб’ектаў гаспадарання малочнай галіны» за тое, што «пры наяўнасці магчымасцяў рэалізацыі прадуктаў па больш выгодных цэнах», дазваляў пакупнікам купляць малочныя вырабы танней.

Пасля візіту ў Віцебску прапагандыста Рыгора Азаронка, які сустракаўся са студэнтамі Віцебскага медуніверсітэта, да навучэнцаў ліцэя ВДУ прыехаў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь Ігара Карпенка. На сустрэчы з галоўным у краіне спецыялістам па забеспячэнні патрэбных і правільных, з пункту гледжання ўладаў, вынікаў галасавання на выбарах, гаворка ішла аб будучых зменах у Выбарчым кодэксе, развіцці і ўдасканаленні выбарчай сістэмы краіны.