Цягам некалькіх дзён запар аршанская міліцыя праводзіла ператрусы і затрымлівала людзей за пасты ў сацыяльных сетках. У выніку рэйду яны залавілі як мінімум 12 чалавек у Воршы, і аднаго жыхара Сянно. Усім затрыманым мужчынам аршанскія суддзі прызначылі пакаранне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту ад 10 да 15 сутак, а кожную жанчыну штрафавалі аднолькава на 1850 рублёў.

Як стала вядома, трэцяга сакавіка суддзя Суда Глыбоцкага раёна Андрэй Тарасевіч разгледзеў адміністрацыйную справу прадпрымальніка з Глыбокага Юрыя Татарыновіча і прысудзў яму штраф памерам 70 базавых велічыняў, што складае 2590 рублёў.

За няпоўныя 3 месяцы бягучага месяца 2023 года судамі Віцебскай вобласці было асуджана не менш за 20 маладых жыхароў рэгіёну па ч.1 арт. 435 (Ухіленне ад мерапрыемстваў па прызыву на вайсковую службу) КК РБ. Нягледзячы на тое, што ў апошнія гады судовая статыстыка па прысудах у дачыненні да "ўхілістаў" не публікуюцца, але як паказвае маніторынг, падобныя спрвы суды разглядаюць прыкметна часцей.

У папраўчай калоніі №1, дзе адбываюць свае тэрміны такія вядомыя асобы, як Віктар Бабарыка, Ігар Лосік і стрыечны брат Паўла Латушкі, мяняюць начальніка, даведалася «Зеркало». Выданню на падставе сведчанняў дзвюх не звязаных паміж сабой крыніц стала вядома, што Андрэй Пальчык, які раней кіраваў установай, больш не займае гэтую пасаду.

У Навапагоскім сельсавеце Мёрскага раёна прайшоў так званы Дзень інфармавання насельніцтва з удзелам старшыні Мёрскага райвыканкама ды іншых чыноўнікаў. Кіраўнік Мёрскага раёна Ігар Кузняцоў на сустрэчы з супрацоўнікамі ААТ "Любінава" распавёў пра праблемы ў сельскай гаспадарцы раёна.

Ігар Лосік у ШІЗА наваполацкай калоніі доўгі час трымаў галадоўку, а пасля парэзаў сабе рукі і шыю. Ігара выратавалі і адправілі ў медсанчастку. Адміністрацыя калоніі доўга хавала ад грамадскасці гэты надзвычайны факт.

З пачатку 2023 года ў дзяржаўных СМІ Віцебскай вобласці была арганізаваная прапагандысцкая істэрыка з нагоды стварэння наменклатурнай, па сутнасці, палітычнай партыі «Белая Русь». Гэтую кампанію праводзіў у жыццё цвёрдай бюракратычнай рукой кіраўнік абласной грамадскай арганізацыі “Белая Русь" і па сумяшчальніцтве старшыня аблсавета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў. Аднак насельніцтва вобласці паставіліся індыферэнтна да чарговага праекту ўладаў змяніць пратэстныя настрой грамадства шляхам стварэння масавай пра-рэжымнай партыі. Такі вынік можна лічыць рэпутацыйнай паразай Уладзіміра Цярэнцьева і паставіць, хутчэй за ўсяго, крыж на яго далейшай палітычнай кар'еры.

Як стала вядома, яшчэ напярэдадні 8 сакавіка ў Глыбокім пачаліся так званыя жэстачайшыя зачысткі нелаяльных да ўлады людзей. За лайкі, падабайкі і рэпосты ў сацсетках былі затрыманыя некалькі чалавек і асуджаныя на суткі. Некаторыя з іх сядзяць да гэтай пары. Вядома, гэтых людзей звольнілі, сярод іх былі і работнікі Глыбоцкіх электрычных сетак.

За апошнія дні ў “паўночнай сталіцы" адбыліся затрыманне як мінімум чатырох журналістаў. У дачыненні да іх былі праведзены актыўныя следчыя мерапрыемствы на прадмет распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у рамках ч. 2 арт.19.11 КаАП, а таксама і ч. 4 арт. 361 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), крымінальнага закона.

Учора, 17 сакавіка ў судзе Першамайскага раёна Віцебска была разгледжана адміністратыўная справа стаматолага Уладзіміра Балясава, заснавальніка ТДА "Стом-цэнтр", члена савета гарадской Асацыяцыі наймальнікаў і прадпрымальнікаў.