Ігар родам з Баранавічаў. Адвучыўся на настаўніка замежных моў у Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце, але па спецыяльнасці не працаваў — яму выдалі свабодны дыплом, бо не змаглі размеркаваць па месцы жыхарства.
25 чэрвеня 2020 года ў доме ў Баранавічах, дзе жыве Ігар Лосік з сям'ёй, прайшоў вобшук і затрыманне па крымінальнай справе па арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Але потым ягоныя дзеянні было перакваліфікавана Новае на п. 13 ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — "падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках". У знак пратэсту Ігар Лосік абвясціў бестэрміновую галадоўку.
14 снежня 2021 суд прызнаў вінаватым у здзяйсненні злачынстваў паводле ч. 1 арт. 293 КК і ч. 3 арт. 130 КК і прызначыць 15 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
У чэрвені 2022 года Ігар быў этапаваны з СІЗА-3 у наваполацкую ПК № 1. Тым часам КДБ унёс Ігара ў спіс асобаў, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".
Падтрымаць Ігара: ПК № 1, Тэхнічная, 8, 211440, Наваполацк, Віцебскай вобласці. Ігару Аляксандравічу Лосіку.
Павeл Сухі