Чыноўнікі Міністэрства ўнутраных страў 7 кастрычніка абнавілі «Пералік асобаў, датычных да экстрэміскай дзейнасці». Спіс павялічыўся яшчэ на 47 прозвішчаў беларусаў. У базу быў уключаны і палітвязень Леанід Судаленка, які адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №3 у пасёлку Віцьба Віцебскага раёна Віцебскай вобласці.

Апублікавана ў Праваабаронцы

У судзе Глыбокскага раёна 7 кастрычніка была разгледзена адміністрацыйная справа фатографа і відэааператара Леаніда Юрыка. На падставе міліцэйскіх пратаколаў суд прызнаў медыйшчыка вінаватым у “распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці” і пакараў адміністрацыйным арыштам на 5 сутак.

Апублікавана ў Суд

«Алесь Бяляцкі ніколі не адмаўляўся ад патрабавання дэмакратычных свабод, якіх заслугоўвае беларускі народ, нават знаходзячыся ў зняволенні. Перш за ўсё, смельчакі, якія займаюцца гэтай працай, шукалі праўду і задакументавалі свету палітычныя рэпрэсіі сваіх суграмадзян — выказваліся, супрацьстаялі і трымаліся курсу, падвяргаючыся пагрозам з боку тых, хто дамагаўся іх маўчання. Тым самым яны зрабілі наш свет мацнейшым», — адзначыў Джо Байдэн. Бяляцкі стаў чацвёртым чалавекам, які атрымаў Нобелеўскую прэмію міру, знаходзячыся ў турме або пад вартай.

Апублікавана ў Праваабаронцы

У судзе Наваполацка 4 кастрычніка вынесены прысуд 40-гадоваму мясцоваму жыхару Максіму Камкову, абвінавачанаму ў абразе прадстаўніка ўлады па арт. 369 Крымінальнага кодэкса. Суддзя Віталь Лапко пастанавіў прызнаць Максіма вінаватым і прысудзіў яму абмежаванне волі тэрмінам на 1 год і 6 месяцаў з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

Апублікавана ў Палітвязьні

Яна лічыць, што трэба больш намаганняў для вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў. Віцебская актывістка, маці палітвязня Паўла Севярынца Таццяна Севярынец пракаментавала для Charter97.org уручэнне беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму Нобелеўскай прэміі міру.

Апублікавана ў Палітвязьні

5-га кастрычніка ў Глыбокім адбылося некалькі ператрусаў і некалькі затрыманняў мясцовых актывістаў і журналістаў. Дакладна вядома пра затрыманне актывіста Вадзіма Хлуса і фатографа і відэааператара Леаніда Юрыка, і пра шэраг «візітаў» да іншых гараджан, якія засталіся на волі і просяць пакуль не называць іхных імёнаў. З пэўных крыніц вядома, што ў райцэнтры працавалі не мясцовыя міліцыянты, а ГУБАЗіК з абласнога цэнтру.

Нарвежскі нобелеўскі камітэт сёння аб'явіў у Осла пераможца Нобелеўскай прэміі свету за 2022 год. Ім стаў беларус Алесь Бяляцкі. Гэта другая Нобелеўская ўзнагарода за гісторыю Беларусі. Першую ў 2015 годзе атрымала пісьменніца Святлана Алексіевіч.

Апублікавана ў Праваабаронцы

У Наваполацку абвясцілі пра тое, што пры мясцовым гарсавеце будзе працаваць моладзевае аб’яднанне. На апошняй сесіі гарсавета было агучана, што стварэнне новага аб’яднання ўжо ідзе: на сённяшні дзень сабрана каля 30-ці заявак на ўдзел ад прадстаўнікоў БРСМ, работнікаў прадпрыемстваў і ўстановаў гораду. Трапіць у лік моладзевага органа будзе няпроста: удзельнікаў будзе ўсяго 30, і кожная кандыдатура будзе ўзгадняцца з Наваполацкім гарсаветам.

Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку краязнаўца Канстанцін Шыталь. Затрыманне адбылося 5-га кастрычніка, і Вадзім Хлус дагэтуль не выйшаў на волю. Паводле мясцовых жыхароў, учора міліцыя прыходзіла адразу да некалькіх тамтэйшых актывістаў, але вядома толькі пра аднаго затрыманага. Перад тым, як забраць Вадзіма Хлуса, дома ў яго правялі ператрус. У чым яго вінавацяць, пакуль не вядома.

Апублікавана ў Затрыманьні

Жыхарка Наваполацка Настасся Савуляк патэлефанавала на «гарачую лінію» у міліцыю і выказалася на адрас Аляксандра Лукашэнкі – як палічылі эксперты, «у ненарматыўнай форме». Інцыдэнт здарыўся 26-га красавіка – праз колькі дзён, як жанчына адсвяткавала сваё 37-годдзе. Суд адбыўся толькі цяпер, Настассю Савуляк прызналі вінаватай паводле ч.1 артыкула 368 Крымінальнага Кодэксу.

Апублікавана ў Суд