Настаўніцу беларускай мовы з Вушачаў пакаралі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Праваабаронцам не вядома, якое пакаранне прызначыў Ірыне Леснічэнка Вушацкі раённы суд, але жанчына спрабуе абскардзіць пастанову суду першый інстанцыі. Пасяджэнне ў Віцебскім абласным судзе прызначана на 3-га траўня. Таксама не вядома, ці пакінулі спадарыню Ірыну на працы: апошнім часам было вельмі шмат прэцэдэнтаў, калі настаўнікаў, асуджаных паводле арт. 19.11 КаАП, неўзабаве змушалі звольніцца «па ўласным жаданні» пад пагрозай звальнення «за прагулы», калі пакараннем быў арышт, або за неадпаведнасць пасадзе настаўніка.
Затрыманні ў Наваполацку і ў Навалукомлі
На наваполацкіх прадпрыемствах «Нафтан» і «Палімір» цягам тыдня затрымалі 10 чалавек. Пра гэта паведаміў «нафтанаўскі» закрыты тэлеграм-канал. Затрыманым прысудзілі адміністрацыйныя арышты, і выказваецца меркаванне, што па адбыцці работнікі будуць звольнены. Пра масавыя звальненні даходзяць звесткі і з Навалукомлю: кажуць, што за апошні час каля 100 супрацоўнікаў Лукомскай ДРЭС звольніліся нібыта «па ўласным жаданні», але такі масавы добраахвотны сыход работнікаў не выглядае на натуральную з'яву.
Падчас «палітычнага» арышту звольнілі полацкую музейную супрацоўніцу Тамару Джумантаеву
Былую дырэктарку Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, а цяпер загадчыцу экспазіцыйнага аддзелу Тамару Джумантаеву затрымалі 29 сакавіка ў ліку іншых музейных супрацоўнікаў, якія трапілі пад міліцэйскі «хапун». У той самы дзень кандыдатку мастацтвазнаўства асудзілі да 15 сутак арышту паводле артыкула 19.11 КаАП за распаўсюд так званых «экстрэмісцкіх» матэрыялаў – за перадрук у сацыяльных сетках матэрыялаў з інтэрнэт-рэсурсаў, прызнаных «экстрэмісцкімі». Пакуль жанчына знаходзілася пад вартай, яе звольнілі.
У Міёрах за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў работніка мясакамбіната арыштавалі на 7 сутак
Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч 4 красавіка пастанавіла за распаўсюджванне «экстрэмісцкіх» публікацый у сацыяльнай сетцы Інстаграм падвергнуць адміністрацыйнаму арышту тэрмінам на сем сутак жыхара Міёра Яўгена Бурака, які працуе абвальшчыкам мяса на мясцовым мясакамбінаце.
За публікацыі на «экстрэмісцкіх» СМІ палачанка атрымала штраф у 30 б.у.
Суддзя суда Полацкага раёна і Полацка Віктар Баліка 31 сакавіка на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП аштрафаваў на 1110 рублёў 33-гадовую Кацярыну Шчукіну. У сувязі з тым, што яна беспрацоўная, судзьдзя не зьняў арышт з мабільнага тэлефона Шчукінай накладзены для забесьпячэньня выплаты штрафу.
Полацкага навукоўцу Ігара Бортніка асудзілі яшчэ на 13 сутак
Кандыдата філасофскіх навук асудзілі другі раз запар: 8 красавіка ён меўся выйсці на волю пасля першага арышту, прысуджанага паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў), але так і не выйшаў з-за кратаў. Паводле звестках праваабаронцаў, другі арышт яму прысуджаны за так званае пікетаванне ў інтэрнэце – за «аватаркі» у сацыяльных сетках. Суд Полацку і Полацкага раёну асудзіў яго на 13 сутак.
У Мёрах за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў суд пакараў штрафамі швачку і беспрацоўную
Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч 27 сакавіка пакарала буйнымі штрафамі беспрацоўную Тамару Масленік і швачку Людмілу Лазоўскую адпаведна на 740 і 555 рублёў. Падставай для такога рашэння сталі пратаколы, якія паступілі ў суд з РАУС Міёрскага райвыканкама.
У Воршы, за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, аштрафавалі начальніка аховы працы
Суддзя суда Аршанскага раёна і Оршы Юлія Вяршыніна 24 сакавіка за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў у сацыяльнай сетцы Facebook аштрафавала на 925 рублёў начальніка аховы працы і прамысловай бяспекі РУП Віцебскай філіі «Аршанская ЦЭЦ» Кацярыну Паўтарацкую.
Улады пакаралі арыштам прадпрымальніка з Віцебска за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў
Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Міхаіл Юрчанка 27 сакавіка за захоўванне з мэтай распаўсюджвання інфармацыйнай прадукцыі ў глабальнай кампутарнай сеткі «Інтэрнэт», уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, падвергнуў пакарання ў выглядзе адміністрацыйнага арышту тэрмінам на 10 сутак віцебскага прадпрымальніка Канстанціна Буймова.
У Полацку пакаралі арыштамі яшчэ некалькі музейных супрацоўнікаў і навукоўцаў
31 сакавіка 10 сутак арышту прысудзілі кандыдату філасофскіх навук Ігару Бортніку, старшых навуковых супрацоўнікаў Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка запаведніка запаведніка Касцючэнку і Шыбко асудзілі на 15 сутак. 30 сакавіка ў судзе Полацку і Полацкага раёну 15 сутак арышту прысудзілі былой супрацоўніцы музея-запаведніка запаведніка Алене Ходзікавай.