Панядзелак, 29 Красавік 2024

Суд не дазволіў уладам займець пустуючы прыватны дом у камунальную ўласнасць

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Суддзя суда Шаркаўшчынскага раёна Наталля Грыгор'ева 26 сакавіка адмовілася пазбавіць Андрэя Азаронка права ўласнасці на дом, размешчаны раённым цэнтры. Ініцыятарам на пераход прыватнай уласнасці ва ўладанне дзяржавы выступіў мясцовы раённы выканаўчы камітэт.

У канцы мінулага года ўласнік атрымаў паведамленне з органаў улады аб тым, што яго дом уключылі ў рэестр пустых дамоў. Таму 29 студзеня 2024 года будынак быў вынесены заключэнне камісіі, а гэты дом прызнаны пустым, пасля чаго 12 лютага было прынята рашэнне звярнуцца ў суд, каб перадаць яго ў камунальную ўласнасць Шаркаўшчынскага раёна.

У заяве, якая паступіла ў адрас суда, указана, што спецыяльная камісія Шаркаўшчынскага райвыканкама, правяла абследаванне жылога дома, прыйшла да высновы, што ён працяглы час не эксплуатуецца, у ім ніхто не пражывае, за домам ніхто не даглядае.

Чыноўнікі таксама ўстанавілі, што ўзносы па абавязковым страхаванні названага дома не налічваліся, дагавор на аказанне жыллёва-камунальных паслуг не заключаўся, абавязковае страхаванне дома не рабілася, дом адключаны ад сеткі электразабеспячэння. Аднак, паводле звестак падатковай інспекцыі, Андрэй Леанідавіч, падатак на нерухомую маёмасць і зямлю  выплаціў.

Уладальнік дома падаў у адрас суда заяву, у якой прасіў разгледзець справу без яе ўдзелу, а таксама ўказаў, што заяўленае патрабаванне ўладаў не прызнае, мае намер карыстацца, распараджацца і валодаць дадзеным належыць яму нерухомай уласнасцю па сваім меркаванні.

Даследаваўшы пісьмовыя матэрыялы справы, суддзя Грыгор'ева вырашыла адмовіць уладам у пераходзе да іх права ўласнасці паколькі Азаронак выявіў жаданне карыстацца, распараджацца і валодаць домам.

Акрамя таго чыноўнікі, на думку суддзі Грыгор'евай, не выканалі парадак прызнання дадзенага дома пустым, паколькі дадзены ён быў набыты адказчыкам ў шлюбе, але другому ўладальніку аб наяўнасці падстаў для прызнання жылога дома пустуючым, не высылалася. Акрамя таго, у парушэнні патрабаванняў Указа паведамленне аб наяўнасці падстаў для прызнання жылых дамоў пустымі не было апублікавана ў раённай газеце.

Эла Макарава