Мастак-вязень Уладзіслаў Макавецкі: Я вытрымаю, я пераадолею, усё будзе добра!
9 студзеня маці віцебскага мастака Уладзіслава Макавецкага, асуджанага на два гады зняволення за замахванне дручком на міліцыянта, пабывала на кароткатэрміновым спатканні з сынам у СІЗА №2 Віцебску. Наталля Макавецкая расказала, што яе сын не падае духам і перадае вялікія падзякі тым, хто яго падтрымлівае.
Два гады пазбаўлення волі – за замахванне гумавым дручком у бок міліцыянта
16 снежня ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску агучылі прысуд у дачыненні да 27-гадовага мастака Уладзіслава Макавецкага. Віцяблянін прызнаны вінаватым ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага арт. 364 КК («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка ўнутраных спраў»). Суддзя Сняжана Кіндзеева прызначыла пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два гады.
Пракурор запатрабаваў для Ўладзіслава Макавецкага тры гады пазбаўлення волі
15 снежня ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску закончыліся судовае следства і судовыя спрэчкі ў крымінальнай справе віцебскага мастака Ўладзіслава Макавецкага. 27-гадовага разьбяра абвінавачваюць паводле арт. 364 КК («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка ўнутраных спраў»). Пракурор запрасіў у суду пакараць яго зняволеннем на 3 гады. Прысуд агучаць 16 снежня.
Мастака Уладзіслава Макавецкага судзяць за тое, што замахнуўся на міліцыянта дубінкай
Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску 9 снежня пачаў разглядаць крымінальную справу віцебскага мастака Уладзіслава Макавецкага, абвінавачанага ў злачынстве паводле арт. 364 КК («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка ўнутраных спраў»). Віцябляніну пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.
Маладафронтаўца адлічаюць з каледжу за палітычную дзейнасьць
Сябра “Маладога Фронту” Ўладзіслаў Макавецкі навучаецца ў Віцебскім тэхналягічным каледжы па спэцыяльнасьці “дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”. Палітычнай дзейнасьцю Ўлад займаецца даўно і кіраўніцтва каледжу папярэджвала яго пра недапушчальнасьць “грамадзкай дзейнасьці”. Летась падчас традыцыйнай акцыі памяці герояў Слуцкага Збройнага Чыну ён прыняў прысягу “Маладога Фронту”. Празь некаторы час пасьля гэтага ў каледж прыйшлі невядомыя супрацоўнікі праваахоўных органаў у цывільным.