• Віцебскія “Маці 328” дамагліся правядзеньня круглага стала з уладамі

    Віцебскія “Маці 328” дамагліся правядзеньня круглага стала з уладамі

  • Пачаўся суд над падазраваным у забойстве жанчын у Прысушыне – яму пагражае расстрэл

    Пачаўся суд над падазраваным у забойстве жанчын у Прысушыне – яму пагражае расстрэл

  • У Бычках на Вушаччыне адбылося сьвята ў гонар Васіля Быкава

    У Бычках на Вушаччыне адбылося сьвята ў гонар Васіля Быкава

  • Суд аштрафаваў віцебчука на 765 рублёў “за арганізацыю выставы невядомага мастака”

    Суд аштрафаваў віцебчука на 765 рублёў “за арганізацыю выставы невядомага мастака”

Форум рэгіянальнага разьвіцьця, арганізаваны грамадзкай кампаніяй “Гавары праўду”, сабраў 139 удзельнікаў з большасьці рэгіёнаў Віцебскай вобласьці. Мерапрыемства адбылося 25 лістапада. У яго межах прайшлі тры панэльныя дыскусіі па актуальных для Віцебшчыны сацыяльна-эканамічных праблемах.

23 жніўня прадстаўнікі Рэспубліканскага дасьледча-асьветніцкага грамадзкага аб'яднаньня «Гавары праўду» сустрэліся са старшынём Віцебскага гарвыканкаму Віктарам Нікалайкіым, а потым у той самы дзень правялі ўстаноўчы сход Віцебскага абласнога аддзяленьня арганізацыі.

Апублікавана ў Дзяржава

19 лютага Віцебская тэрытарыяльная выбарчая камісія разгледзела 83 заявы прэтэндэнтаў на мандат кандыдата ў дэпутаты Віцебскага гарадзкога Савету дэпутатаў. Для дванаццаці прадстаўнікоў ад апазыцыйных палітычных структур і незалежных мясцовых палітыкаў вынікі іх вылучэньня аказаліся адмоўнымі.

Апублікавана ў Выбары

Лідзія Сагідуліна, каардынатар кампаніі «Гавары праўду» па Віцебскай вобласьці, зьвярнулася да грамадзян з заклікам стаць кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў. Ахвотныя запрашаюцца далучыцца да каманды будучых кандыдатаў ад «Гавары праўду», якіх сёньня, паводле Лідзіі Сагідулінай, у рэгіёне ўжо некалькі дзясяткаў чалавек.

Апублікавана ў Выбары

На прыём да намесьніка старшыні аблвыканкаму Ўладзімера Цярэнцьева хацелі трапіць прадстаўнікі грамадзкіх стрктур, якія прапануюць ініцыяваць “Народны рэфэрэндум” – Юрась Губарэвіч, Андрэй Дзьмітрыеў і Аляксей Янукевіч, якія прыехалі зь Менску, а таксама віцебскія актывісты Хрыстафор Жаляпаў, Аляксей Гаўруцікаў і Лідзія Сагідуліна. Пасьля доўгіх спрэчак да чыноўніка прапусьцілі толькі трох актывістаў. А прадметам размовы была немагчымасьць атрымаць дазвол на правядзеньне масавых мерапрыемстваў.

Апублікавана ў Мірныя сходы

Прэзэнтацыя адбылася 11 кастрычніка. Офіс дэпутатаў Грамадзянскага Дагавору – першае зьвяно ў новым праекце кампаніі «Гавары праўду», заявілі ініцыятары адкрыцьця офісу. Усяго ў Беларусі будзе адкрыта 18 гэткіх офісаў. Яны будуць працаваць у тых рэгіёнах, дзе кампаніяй «Гавары праўду» былі падтрыманыя кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 5-га скліканьня. Офіс дэпутатаў Грамадзянскага Дагавору ў Віцебску пакуль што складаецца з трох удзельнікаў электаральнай кампаніі – Лідзіі Сагідулінай, Сяргея Парсюкевіча і Аляксандра Мікуліна.

 

Апублікавана ў Рознае