«Мы абавязаныя вылучыць альтэрнатыўных кандыдатаў у мясцовыя саветы. Мы хочам, каб улада адчула, што людзей, неабыякавых да лёсу краіны, шмат», – сказала Лідзія Сагідуліна.
Лідзія Сагідуліна, каардынатар кампаніі «Гавары праўду» па Віцебскай вобласьці, зьвярнулася да грамадзян з заклікам стаць кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў. Ахвотныя запрашаюцца далучыцца да каманды будучых кандыдатаў ад «Гавары праўду», якіх сёньня, паводле Лідзіі Сагідулінай, у рэгіёне ўжо некалькі дзясяткаў чалавек.
«Мы абавязаныя вылучыць альтэрнатыўных кандыдатаў у мясцовыя саветы. Мы хочам, каб улада адчула, што людзей, неабыякавых да лёсу краіны, шмат», – сказала Лідзія Сагідуліна.