• Віктар Марціновіч прывёз у Віцебск “Ноч”: Не набывайце гэтую кнігу, калі ласка!..

    Віктар Марціновіч прывёз у Віцебск “Ноч”: Не набывайце гэтую кнігу, калі ласка!..

  • Жыхары Багушэўску выйшлі на пратэст супраць закрыцьця лякарні

    Жыхары Багушэўску выйшлі на пратэст супраць закрыцьця лякарні

  • "Усе дабравольцы". Будучыя сакратары і дызайнэры цэлы месяц зьбіралі моркву ў СВК “Альгоўскае”

  • Дыпляматы дзьвюх прыбалтыйскіх амбасадаў сустрэліся з грамадзкасьцю Віцебску

    Дыпляматы дзьвюх прыбалтыйскіх амбасадаў сустрэліся з грамадзкасьцю Віцебску

10 кастрычніка ў Віцебскім абласным судзе разглядалася касацыйная скарга сяброўкі аргкамітэту «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» Алены Янушкоўскай. Актывістка аспрэчвала рашэньне суду Віцебскага раёну, які 5 верасьня аштрафаваў яе на 12 базавых велічыняў (294 рублі) за ўдзел у недазволеным уладамі пікеце.

Судзьдзя віцебскага раённага суду Міхаіл Зубеня 5 верасьня прысудзіў 12 базавых велічыняў (294 рублі) штрафу віцебскай актывістцы аргкамітэту партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Алене Янушкоўскай.

Затрыманьне адбылося ў другой палове дня 8 жніўня каля вёскі Бараўляны, калі група актывістаў вярталася дадому ў Віцебск пасьля варты каля рэстарацыі «Поедем поедим»​ побач з Курапатамі. Алену Янушкоўскую і Ірыну Захараву адвезьлі ў бараўлянскі пастарунак.

Апублікавана ў Затрыманьні

Па выніках першага этапу выбарчай кампаніі грамадзкая актывістка зь вёскі Суйкава Віцебскага раёну Алена Янушкоўская была зарэгістраваная кандыдатам у дэпутаты Віцебскага абласнога і Віцебскага раённага саветаў дэпутатаў. Хацела стаць яшчэ кандыдатам у дэпутаты роднага Заронаўскага сельскага савету, але не атрымалася.

Апублікавана ў Выбары

Грамадзкія актывісты зь вёскі Суйкава Віцебскага раёну сустрэліся з начальнікам упраўленьня ЖКГ аблвыканкаму Юрыем Дзядзёлам і намесьнікам старшыні Віцебскага райвыканкаму па будаўніцтве Аляксеем Героевым. Сустрэча адбывалася 4 сьнежня ў аблвыканкаме. Размова ішла пра пэрспэктыву завяршэньня будаўніцтва водаправоду ў вёсцы.

Апублікавана ў Сацыяльныя правы

Сельсавет правёў «спэцапэрацыю» па выбарах старасты вёскі Суйкава, каб не дапусьціць да пасады актывістку «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» Алену Янушкоўскую, якая дамагаецца таго, каб жыхары вёскі займелі чыстую ваду.

Апублікавана ў Рознае

Да канца году можа быць вырашаная праблема водаправоднага забесьпячэньня вёскі Суйкава. У гэтым 9 жніўня грамадзкіх актывістаў запэўніў старшыня адміністрацыі Віцебскага раёну Генадзь Сабыніч. Пра падрабязнасьці сустрэчы ў Віцебскім райвыканкаме распавяла нашаму карэспандэнту актывістка Алена Янушкоўская.

Парадаксальна, але ў вёсцы, што ёсьць самым прыгарадам Віцебску, якая знаходзіцца паблізу трох азёраў, дагэтуль няма водаправоду. Як няма і іншай сыстэмы забесьпячэньня воднымі рэсурсамі, дастатковай для паўнавартаснага пражываньня большасьці яе жыхароў.

Апублікавана ў Сацыяльныя правы