Размова ідзе пра людзей такіх катэгорый беларускіх уцекачоў. Гэта людзі з інваліднасцю, маці-адзіночкі, разведзеныя жанчыны, якія самастойна выхоўваюць дзяцей, а таксама людзі перадпенсійнага і пенсійнага ўзросту.
Праблемы пералічыных катэгорый грамадзян тыповыя для Польшчы. Гэтых людзей нікуды не бяруць на працу, за чаго ім прыходзіцца пакутуюць і элементарна выжываць. Адсюль Алена прыходзіць да высновы, што у еўрапейскіх краінах рэпрасаваным горш за тое, як яны былі ў Беларусі. І нават калі ім там не давалі працаваць улады, яны мелі хаця б жытло і лецішчы і неяк выжывалі.
“І праблема стаіць даволі жорстка, бо зараз накладваецца яшчэ тое пытанне, што тут у Польшчы вялікая колькасць украінскіх уцекачоў. Працы няма не толькі гэтым катэгорыям уцекачоў, працы няма і здаровым маладым людзям. праблема наспела і тут трэба падымаць пытанне не толькі на мясцовым узроўні, але даносіць іх да ЕС, Чырвонага крыжа і ААН” – выказалась Янушкоўская пра магчымыя выхады з сітуацыі.
Павал Жукаў