У Оршы схавалі не толькі асабістыя дадзеныя чальцоў выбарчых камісій, але і іхныя твары
Раённая газета апублікавала інфармацыю пра трэнінг для чальцоў выбарчых камісій, якіх навучалі, як дзейнічаць «у пазаштатных сітуацыях». На сайце выдання не гаворыцца пра тое, чаго канкрэтна варта апасацца ўдзельнікам выбарчых камісій падчас датэрміновага галасавання або ў асноўны дзень прэзідэнцкіх выбараў. Але ў фотарэпартажы да артыкула яны знятыя так, што пазнаць гэтых людзей цяжка. А месцамі твары і ўвогуле «замыленыя»...
Фотаздымкі віцебскіх журналістаў і актывістаў, якія пакінулі Беларусь, заўважаны на міліцэйскіх стэндах
На стэндах каля трох райаддзелаў міліцыі Віцебска, дзе размяшчаюць выявы тых, хто знаходзіцца ў вышуку, можна ўбачыць здымкі асобаў, вядомых у дэмакратычным асяроддзі горада. Гэта праваабаронцы Павел Левінаў і Ірына Траццякова, экс-палітзняволены Міхаіл Жамчужны, даследчык гісторыі сталінскіх рэпрэсій Ян Дзяржаўцаў, журналістка Алена Шабуня, рэдактар інтэрнэт-выдання «Витебский Курьер news» Аляксандр Корнышаў, актывіст Дзмітрый Карняенка і іншыя вядомыя асобы.
У Віцебску адзін міліцыянт выпадкова застрэліў іншага. А потым застрэліўся сам
Здарэнне адбылося 9 студзеня ў адным з віцебскіх райаддзелаў міліцыі. Паводле інфармацыі з дасведчаных крыніц, адзін з супрацоўнікаў міліцыі чысціў пісталет і выпадкова стрэліў. Куля трапіла ў саслужыўца, і ён загінуў на месцы. Ягоны калега, убачыўшы, што ён зрабіў, затрэліўся сам.