Абодвум загінулым было каля 20-ці гадоў. Служыць у міліцыю цяпер набіраюць усіх ахвотных, у тым ліку зусім «зялёных» хлопцаў адразу пасля войска...
Па факце гібелі двух супрацоўнікаў міліцыі вядзецца следства.
Увогуле студзень з'яўляецца «чорным месяцам» для міліцыі Віцебшчыны. Якраз такой парой год таму на рабочым месцы памёр кіраўнік аршанскай міліцыі Сяргей Барвянкоў.
Яўген Вінярскі
Пятніца, 10 Студзень 2025
У Віцебску адзін міліцыянт выпадкова застрэліў іншага. А потым застрэліўся сам
Здарэнне адбылося 9 студзеня ў адным з віцебскіх райаддзелаў міліцыі. Паводле інфармацыі з дасведчаных крыніц, адзін з супрацоўнікаў міліцыі чысціў пісталет і выпадкова стрэліў. Куля трапіла ў саслужыўца, і ён загінуў на месцы. Ягоны калега, убачыўшы, што ён зрабіў, затрэліўся сам.
Апублікавана ў
Рознае