Адміністрацыйны працэс паводле арт. 23.34 КаАП у справе 13 віцяблянаў прайшоў 30 студзеня ў памяшканні Першамайскага РАУС у закрытым рэжыме і скончыўся апоўначы. Дзевяцёх затрыманых суддзя Вераніка Барысава пакарала 15 суткамі арышту, але пасля прысуду іх не змясцілі ў віцебскі ІЧУ, а адвезлі ў Гарадок. Чаму? Каментуе праваабаронца Ірына Траццякова.

Апублікавана ў Праваабаронцы

Суд Аршанскага раёну і Воршы 1 лютага агучыў прысуд у крымінальнай справе паводле ч.1 арт. 368 (Абраза прэзідэнта РБ), распачатай супраць мясцовага жыхара Уладзіміра Шынкевіча. Ён прызнаны вінаватым і пакараны пазбаўленнем волі на 1 год і тры месяцы.

Апублікавана ў Суд

Асістэнта кафедры агульнай стаматалогіі Віцебскага дзяржаўнага медуніверсітэту Аляксандра Маісеева азнаёмілі 1 лютага з загадам аб звальненні з працы праз прагулы без важкіх прычын. Тое, што выкладчык трое сутак знаходзіўся за кратамі ізалятару часовага ўтрымання (ІЧУ) і фізічна не мог выконваць свае працоўныя абавязкі, кіраўніцтва ВДМУ не палічыла апраўданнем яго адсутнасці.

Апублікавана ў Правы працоўных

Выканаўца абавязкаў пракурора гораду Віцебску Кірыл Дубаў прынёс пратэст на рашэнне суду Першамайскага раёну, які 19 студзеня спыніў адміністрацыйную справу ў дачыненні Таццяны Севярынец і Алены Касновай. Іх вінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікетаванні ў лесе пад Віцебскам. Суддзя Вераніка Барысава скасавала тую справу праз недаказанасць віны.

Студэнтка 2 курсу лячэбнага факультэту ВДМУ Паліна Нітчанка 1 лютага выйшла на волю з віцебскага СІЗА-2. Па двух адміністрацыйных справах паводле арт. 23.34 яна адбыла 17 сутак арышту. Сустрэць яе прыйшлі сябры, аднакурснікі, а таксама маці, якая прыехала з Жодзіна.

29 студзеня пробашча расонскага касцёла ксяндза Вячаслава Барка зноўку выклікалі ў следчы камітэт. Следчыя прызначылі яшчэ 11 экспертыз відэаблога, які вядзе святар. Пад увагу СК трапілі 8 відэаролікаў, перадае Беларускае Радыё Рацыя.

Апублікавана ў Свабода сумленьня