Прафсаюзнага лідара «Нафтану» Аляксандра Балонкіна звольнілі: суткі за кратамі палічылі за прагул
Намеснік першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу (БНП) работнікаў ААТ «Нафтан» Аляксандр Балонкін быў звольнены з прадпрыемства 4 лістапада. Як паведамляе тэлеграм-канал «Беларускі Незалежны Прафсаюз Наваполацк», на заводзе ён адпрацаваў больш за 19 гадоў, да заканчэння кантракту заставалася менш за тры месяцы. Загад аб звальненні падпісаў генеральны дырэктар прадпрыемства Андрэй Сойка. У Балонкіна – трое няпоўнагадовых дзяцей.
Праваабаронца Левінаў: парушэнне працоўнага заканадаўства можа прывесці да аварыі ў інфекцыйным шпіталі
Праваабаронца Павел Левінаў падчас правядзення маніторынгу захавання правоў чалавека ўстанавіў, што ў Віцебскай абласной клінічнай інфекцыйнай больніцы груба парушаюцца працоўныя правы тэхнічнага персаналу ўстановы. Паспрабаваў дамагчыся справядлівасці, але натыкнуўся на бюракратызм і фармалізм з боку гарадской пракуратуры і абласнога ўпраўлення інспекцыі працы.