Пятніца, 05 Кастрычнік 2018

У Полацку рабочым забаранілі пікет

Полацкі райвыканкам апавясьціў Свабодны прафсаюз працоўных заводу «Шкловалакно» пра забарону масавага мерапрыемства. Празь пікет сябры прафсаюзу мелі намер інфармаваць грамадзян пра Сусьветны дзень дзеяньняў за годную працу 7 кастрычніка і заявіць патрабаваньне рабочых.

Апублікавана ў Правы працоўных

Буйны маршрутны перавозчык “Полацкі экспрэс” спыніў працу. З 1 кастрычніка кампанія адмяніла паездкі паміж Полацкам і Менскам.

Апублікавана ў Рознае

Гісторыя ўсплыла пасьля праверкі аднаго зь сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёну. «Работнікі фінансавай міліцыі высьветлілі, што першы намесьнік старшыні Ўшацкага райвыканкаму распарадзіўся скрасьці бычка з фэрмы. Ён набыў вакцыну для ўсыпленьня жывёлы, перадаў яе службовым асобам сельгаспрадпрыемства, распрацаваў плян вывазу бычка з фэрмы і дастаўкі яго ў прыватную сялянскую фэрмэрскую гаспадарку Ўшацкага раёну», — расказвае падрабязнасьці Камітэт дзяржкантролю.

Апублікавана ў Дзяржава

Былы вязень папраўчай калёніі № 3 (пас. Віцьба, Віцебскі р-н) Алан Сьміт, асуджаны ў Беларусі за «арганізацыю незаконнай міграцыі», пачаў выкрываць карупцыю ў пэнітэнцыярнай установе. Першае сэлфі, зробленае ў калёніі, ён выклаў 3 кастрычніка ў Facebook. Мужчына сьцьвярджае, што фота ён зрабіў тэлефонам, які незаконна ў калёнію пранёс галоўны апэратыўнік Ільля Цыркуноў.

Апублікавана ў Пэнітэнцыярная сыстэма