Алан Сьміт кажа, што заплаціў за тэлефон Цыркунова празь ягоны нелегальны канал дастаўкі ў калёнію забароненых рэчаў. Больш фатаграфіяў і відэа брытанец абяцае апублікаваць неўзабаве.
Алан Сьміт кіраваў фірмай, якая займалася арганізацыяй мэдычнай апекі замежнікаў, у тым ліку ў Беларусі. Паводле Сьміта, ён набыў квіткі на цягнік Берасьце–Тэрэспаль групе грамадзянаў Іраку. Беларускі суд прысудзіў яму два гады зьняволеньня за арганізацыю незаконнай міграцыі. Брытанец ня мог разьлічваць на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне, бо катэгарычна адмаўляўся прызнаць віну.
Паводле belsat.eu