- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляецца на сайце "Гомельскай Вясны", на свабоду стваральнік Youtube-канала «Краіна для жыцця» Сяргей Ціханоўскі павінен быў выйсці 11 студзеня, аднак напярэдадні яго даставілі з ІЧУ ў суд, дзе дадалі яшчэ 15 сутак – нібыта за ўдзел у акцыі ў Мінску супраць інтэграцыі з Расеяй.
- Катэгорыя: Вясна
Актывісткі Таццяна Севярынец і Алена Сцепаненка сабралі інфармацыю ў фэйсбуку пра суды над віцеблянамі, што выйшлі ў падтымку незалежнасці Беларусі і мінскіх актывістаў, што былі прыцягнутыя да адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыествах.
- Катэгорыя: Вясна
- Катэгорыя: Вясна
Еўрапейскі саюз заклікае Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне як першы крок да яго поўнай адмены, гаворыцца ў заяве Еўрапейскай службы знешніх сувязяў, зробленай пасля вынясення ў Беларусі двух новых смяротных прысудаў, паведамляе NAVINY.BY.
- Катэгорыя: Вясна
У дачыненні да сябра Партыі БНФ Іллі Дабратвора складзены пратакол правапарушэння па ч.1 арт 23.34 КаАП за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй 20 снежня.
- Катэгорыя: Вясна
У апошнім па часе лісце да віцебскіх праваабаронцаў палітвязень Міхаіл Жамчужны выказвае меркаванне, што грамадства губляе цікавасць да яго, паведамляецца на сайце "Віцебскай Вясны". Моцная плынь карэспандэнцыі, якую атрымліваў годам раней, ператварылася ў рэдкія лісты. Жамчужны звязвае гэта з электаральнай кампаніяй, якая праходзіла ў Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведаміў праваабарончаму цэнтру "Вясна" каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэй Палуда, 31 студзеня ў 9.30 судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзіць апеляцыйную скаргу Віктара Сергіля і Наталлі Колб.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведаміў праваабарончаму цэнтру "Вясна" каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэй Палуда, 31 студзеня ў 9.30 судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзіць апеляцыйную скаргу Віктара Сергіля і Наталлі Колб.
- Катэгорыя: Вясна
Супрацоўнікі Шклоўскага РАУСа 10 студзеня склалі пратакол правапарушэння за ўдзел у акцыі пратэсту ў Мінску 20 снежня на старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.
- Катэгорыя: Вясна
Раней Праваабарончы цэнтр «Вясна» распавядаў гісторыю Ягора М., якога 15 снежня 2019 года затрымалі па падазрэнні ў крадзяжы залатога ланцужка ў Палацы воднага спорту і больш за 13 гадзінаў пратрымалі ў камеры РУУС Першамайскага раёна без ежы і цёплых рэчаў. Ягор М. з дапамогай юрыстаў «Вясны» ужо накіраваў скаргі на незаконнае затрыманне, правядзенне асабістага дагляду без панятых і ўмовы ўтрымання ў камеры РУУС у пракуратуру Першамайскага раёна г. Мінска і заяву аб ўзбуджэнне крымінальнай справы ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі.