Рада БНР узнагародзіла Медалём да стагоддзя БНР Міхася Кукабаку, беларускага дысідэнта, публіцыста, шматгадовага палітычнага вязьня ў часы СССР. Пра гэта паведамляе Рада БНР на сваёй старонцы ў фэйсбук. Сам Міхась Кукабака з гэтай нагоды апублікаваў у фэйсбук фота за подпісам “Міхась Кукабака, замежны агент Беларусі, Масква”.

Праваабаронцы Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч.  У эфіры Беларускага Радыё Рацыя старшыня праваабарончага цэнтра „Вясна” Алесь Бяляцкі падсумаваў вынікі акцый, што праходзілі ў Менску, удзельнікі якіх пратэставалі супраць інтэграцыі з Расеяй: 

Таццяна і Аляксандр Канеўскія Як паведамляе "Гомельская Вясна", адна з лідарак руху «Маці 328» Таццяна Канеўская ад імя свайго сына Аляксандра, які адбываў пакаранне за наркотыкі ў папраўчай калоніі №15, накіравала скаргу на несправядлівы прысуд і ўмовы ўтрымання ў папраўчай калоніі ў Камітэт па правах чалавека ААН. Між іншым Аляксандр Канеўскі ўказваў на дыскрымінацыйную практыку нашываць асуджаным па арт. 328 Крымінальнага кодэкса («Незаконны абарот наркатычных сродкаў») у папраўчых калоніях зялёныя біркі (нашыўкі ўтрымліваюць імя, прозвішча і тэрмін зняволення асуджанага), у той час як астатнія асуджаныя маюць белыя біркі, незалежна ад тыпу злачынства, якое яны здзейснілі.

Уладзімір Вялічкін. Фота: Беларускае Радыё Рацыя. У Берасці на плошчы Леніна 8 cнежня каля поўдня ў чарговы раз сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода.

Мітынг на Кастрычніцкай плошчы 7 снежня 2019 года. Сустаршыня ствараемай Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец 7 снежня, падчас акцыі пратэсту супраць «паглыблення інтэграцыі» Беларусі і Расеі, заклікаў мінчукоў сабрацца ў нядзелю, 8 снежня, на Кастрычніцкай плошчы Мінска. Словы палітыка былі падтрыманыя іншымі актывістамі.

На наступным тыдні ў Беларусі працягнуцца адміністрацыйныя суды над удзельнікамі перадвыбарчых пікетаў і мітынгаў, якія адбыліся ў лістападзе, а таксама палітычна матываваныя працэсы, узбуджаныя па іншых падставах.

Пакой для прывядзення ў выкананне смяротных прысудаў у амерыканскай турме (фота з архіва) Вярхоўны суд ЗША прыпыніў выкананне смяротных прысудаў, вынесеных федэральнымі судамі. Суд адхіліў хадайніцтва адміністрацыі Дональда Трампа, якая спрабавала адмяніць часовую забарону на выкананне вышэйшай меры пакарання на федэральным узроўні, паведамілі ўвечары ў пятніцу, 6 снежня, амерыканскія СМІ.

Акцыя каля Амбасады Расіі. Фота: Радыё Свабода. Напярэдадні 7 снежня былі анансаваныя два варыянты правядзення акцый пратэсту – “жывы ланцуг” па праспекце Незалежнасці ад будынку Дзяржцырка да Галоўпаштамта. Затым па прапанове сустаршыні ствараемай партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Паўла Севярынца – мітынг на Кастрычніцкай плошчы. Пачатак у 12 гадзін.

Рабочая група Асамблеі НДА заклікала адказную грамадзянскую супольнасць выступіць у абарону дзяржаўнай незалежнасці Беларусі як каштоўнасці ўсімі даступнымі спосабамі, піша belngo.info.

Адключалі мабільнік, пагражалі заблакаваць правы кіроўцы і забараніць выезд за мяжу. І ўсё гэта нібыта за падзеі 9-гадовай даўніны. Нечаканы ціск адчула журналістка Вольга Чайчыц, піша "Белсат". Вольга Чайчыц у аддзяленні міліцыі.