- Катэгорыя: Вясна
Новы 2020 год сустрэлі за кратамі палітычны вязень Павал Севярынец ды іншыя актывісты, якія ўдзельнічалі ў акцыях супраць інтэграцыі з Расеяй. За мінулыя дзесяць гадоў сотні беларусаў правялі за кратамі дні, гады і месяцы. У сьпісе, складзеным беларускімі праваабаронцамі на сайце «Свабоду палітвязьням», названыя каля 200 беларускіх палітычных вязьняў за часы кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі. "Радыё Свабода" нагадвае пра найбольш гучныя справы палітычных вязьняў з 2010 па 2020 год. У гэтым сьпісе людзі, якіх прызнала палітвязьнямі «Міжнародная амністыя», а таксама тыя, каго палічылі такімі беларускія праваабаронцы ды чые справы прызнала палітычна матываванымі беларуская праваабарончая супольнасьць. У сьпісе ня ўлічаны палітычна матываваныя адміністрацыйныя арышты, празь якія прайшлі тысячы людзей у Беларусі за апошнія 10 гадоў.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляецца на сайце БАЖ, у суд Фрунзенскага раёна Мінска 9 студзеня не пусцілі журналіста Дзмітрыя Буянава. Па ўказанні памочніцы старшыні суда Ганны Жураўскай яго не прапусцілі, так як аператар меў пры сабе відэакамеру.
- Катэгорыя: Вясна
У Чыгуначным судзе Віцебску 9 студзеня суддзя Юры Урбан палічыў даказаным факт адміністрацыйнага правапарушэння, у якім абвінавачвалі Барыса Хамайду. Выйшаўшы на адзіночны пікет, па меркаванню суда грамадскі актывіст парушыў парадак арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Штраф – 30 базавых велічыняў (810 рублёў). Пра гэта паведамляе "Віцебская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
Сябры Украінскага ПЭН-цэнтру заклікаюць беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі і пераслед грамадзкіх дзеячоў і пісьменнікаў, якія з'яўляюцца тварам сучаснай беларускай літаратуры і прадстаўляюць культуру Беларусі ва ўсім свеце, піша "Радыё Свабода".
- Катэгорыя: Вясна
Людміла Кучура, якой у адстойванні правоў асуджанага мужа дапамагае Праваабарончы цэнтр “Вясна”, 4 студзеня сустрэлася з міністрам унутраных спраў Юрыем Караевым.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе Legalize Belarus у фэйсбуку, да арыштаванага на 15 сутак за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту Стаса Шашка ужо пяты дзень не пускаюць адваката. Ён адбывае адміністратыўнае пакаранне ў ізалятары на Акрэсціна. Прычына: месцаў няма, усе кабінеты занятыя. У якіх умовах і ў якім стане адбывае пакаранне актывіст — невядома.
- Катэгорыя: Вясна
Перад новым, 2020 годам "Настоящее Время" пагаварылі з вядомымі палітыкамі, музыкамі і актывістамі і папрасілі іх падвесці вынікі апошніх 10 гадоў. Алесь Бяляцкі — праваабаронца, грамадскі дзеяч, у 2007-2016 гадах — віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека, заснавальнік праваабарончага цэнтра "Вясна". У 2011 годзе яму прысудзілі да 4,5 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці за нібыта ўтойванне даходаў у асабліва буйным памеры. Па ўсім свеце разгарнулася кампанія салідарнасці. Бяляцкі выйшаў на волю па амністыі ў 2014 годзе.
- Катэгорыя: Вясна
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка звярнуўся ў Міністэрства ўнутраных спраў па факце парушэння санітарных нормаў і правілаў пры ўтрыманні пад арыштам у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў актывіста кампаніі Legalize Belarus Пятра Маркелава.